се́меро сущ. мужского рода) сем, род. сямі́;

се́меро солда́т сем салдат; сущ. мужского и женского рода, вместе взятыми, с сущ. общего рода, с сущ., употребляющимися только во мн. числе, с сущ., обозначающими детей и детёнышей, с личными мест. мн. числа) сямёра, род. семяры́х;

их бы́ло се́меро: тро́е мужчи́н и четы́ре же́нщины іх было́ сямёра: тры мужчы́ны і чаты́ры жанчы́ны;

се́меро дете́й сямёра дзяце́й;

се́меро порося́т сямёра парася́т;

се́меро су́ток сямёра су́так;

се́меро одного́ не ждут посл. сямёра аднаго́ не чака́юць;

оди́н с со́шкой, а се́меро с ло́жкой погов. адзі́н з со́шкай, а сямёра з ло́жкай;

се́меро воро́т, а все в огоро́д погов. сямёра варо́т і ўсе ў агаро́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

seven [ˈsevn] n., num. сем; сямёра; сямёрка

at sixes and sevens infml ≅ уве́рх дном, дагары́ нага́мі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сяміру́чка ’каса паводле памеру’ (Мат. Гом.), ’назва касы на сем далоней’ (Сцяшк. Сл.). Да сем (гл.), параўн. сямёрка ’тс’, гл. сямёра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сямяргу́сямёра’: сямяргу бабаў (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад сямёра (гл.) па тыпу двайга́ (гл.) з няясным па паходжанні суф. ‑г‑, параўн. польск. dwojga ’двое’, якое лічыцца Р. скл. ад першапачатковага прыметнікавага лічэбніка dwój, пазней dwoje (Слаўскі, 1, 183) або ўзніклым па тыпу czworga ’чацвёра’ (Бацькоўскі, 1, 313). Спасылкі на літ. dveigỹs ’двухгадовая хатняя жывёліна, двухлетка’, ketvérge ’старажытная дваццацікапеечная манета, што адпавядала чатыром пяцікапеечным’ схіляюць да думкі пра азванчэнне зыходнага суф. ‑к‑, так выводзіць для літоўскіх слоў Смачынскі, 138, 279 (< *dveikys, *ketverkė). Параўн. чацвер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЖА́КАЎ (Алег Пятровіч) (1.4.1905, г. Сарапул, Удмурція — 4.5.1988),

рускі акцёр. Нар. арг. СССР (1969). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацтва (1929). З 1925 здымаўся ў кіно. Яго выканальніцкай манеры характэрны знешняя стрыманасць, глыбокі псіхалагізм. Сярод фільмаў: «Сямёра смелых», «Мы з Кранштата», «Нашэсце» (Дзярж. прэмія СССР 1946), «Ля возера» (Дзярж. прэмія СССР 1971), «Фронт без флангаў» і «Фронт за лініяй фронту» (Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гарачае лета ў Кабуле», «Дзяўчына і Гранд».

т. 6, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ло́жка: адзі́н з со́шкай, а сямёра з ло́жкай погов. оди́н с со́шкой, а се́меро с ло́жкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАЛЯ́ДКА (Мікалай Сяргеевіч) (н. 29.6.1952, г. Любань Мінскай вобл.). бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыў Маскоўскі муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1975),

Літ. кансерваторыю (Вільнюс, 1985, клас Ю.Домаркаса). З 1979 дырыжор Нац. акад. т-ра оперы і балета Беларусі. Творчасці К. ўласцівы тонкае адчуванне муз. стыляў, рамантычная ўзнёсласць, эмацыянальнасць. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены балеты «Дон Кіхот» Л.​Мінкуса (1979, 1989), «Па-дэ-катр» Ц.​Пуні (1981), оперы «Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага (1986), «Баль-маскарад» Дж.​Вердзі (1988), «Медыум» Дж.​К.​Меноці (1989), «Князь Наваградскі» А.​Бандарэнкі (1992), «Воўк і сямёра казлянят» А.​Уладзігерава (1984). Дырыжыраваў таксама шматлікімі інш. операмі.

Т.​А.​Дубкова.

т. 7, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́рабак, ‑бка; мн. парабкі, ‑оў і парабкі, ‑аў; м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы. Зямля навокал была ўрадлівая.. Парабкоў тут было многа, бо фальваркі і маёнткі былі багатыя. Чорны. Было ў пана сямёра парабкоў, адзін аднаго прыгажэй і здатней. Лынькоў. Гнаў канвой парабкоў, — тупат ног за акном. Пан хадзіў па пакоі, чарнейшы ад хмары. Куляшоў. У хаце туліліся дзве сям’і парабкаў, але і іх не было, — паехалі араць на поле. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУЦА́ЦІ ((Buzzati) Дзіна) (16.10.1906, г. Белуна, Італія — 28.1.1972),

італьянскі пісьменнік. Адзін з майстроў апавядання ў італьян. і еўрап. л-ры 20 ст. Вядомасць прынеслі раман «Тартарская пустыня» (1940) і зб. апавяданняў «Сямёра пасланцоў» (1942), у якіх рэха філасофіі (твораў К.​Ясперса, М.​Хайдэгера, Ж.​П.​Сартра) і рэальнасці часоў 2-й сусв. вайны. Зацікаўленасць Буцаці экзістэнцыяльнымі пытаннямі, сувязь з праблематыкай твораў Ф.​Кафкі адчувальныя ў зб-ках апавяданняў «Страх у Ла Скала» (1949), «Падзенне Баліверны» (1954), «60 апавяданняў» (1958), аповесці «Павялічаны партрэт» (1960) і інш. Непакой, адчуванне абсурднасці існавання і подыху смерці — асн. рысы светапогляду яго персанажаў. Падзеі, на першы погляд рэальныя, у творах Буцаці захоўваюць элемент фантастычнага, ірэальнага. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, оперных лібрэта. Займаўся жывапісам і маст. крытыкай.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. М., 1989.

С.​В.​Логіш.

т. 3, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАВА (Тамара Фёдараўна) (13.8. 1907, С.-Пецярбург — 18.1.1997),

расійская кінаактрыса, педагог. Нар. арт. СССР (1950). Герой Сац. Працы (1982). Скончыла Ленінградскі ін-т сцэн. мастацтва (1930). З 1943 выкладала ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1968 праф.). У кіно з 1927. З 1934 здымалася пераважна ў фільмах С.Герасімава («Ці кахаю цябе?», 1934; «Сямёра смелых», 1936; «Камсамольск», 1938; «Настаўнік», 1939, і інш.), у якіх стварыла вобразы маладых жанчын, натхнёных ідэаламі часу, здольных на глыбокія пачуцці. У фільмах «Маладая гвардыя» (1948), «Дарога праўды» (1956), «Памяць сэрца» (1958), «Людзі і звяры» (1962), «Журналіст» (1967), «Юнацтва Пятра» (1981), «Леў Талстой» (1984) пры прастаце і стрыманасці малюнка ролі раскрыла ўнутр. свет гераінь, іх багаты жыццёвы вопыт, мудрае бачанне складаных праяў рэчаіснасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947.

Літ.:

Туманова Н.П. Т.​Макарова: Творч. портрет. М., 1982.

Г.​В.​Ратнікаў.

Т.Ф.Макарава.

т. 9, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)