нау́чный навуко́вы;

нау́чный сотру́дник навуко́вы супрацо́ўнік, навуко́вец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязда́рнасць, -і, ж.

1. гл. бяздарны.

2. мн. -і, -ей. Бяздарны чалавек (разм.).

Гэты супрацоўнік — поўная б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадраві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Супрацоўнік аддзела кадраў (разм.).

2. Ваеннаслужачы кадравых войск.

Афіцэр-к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геста́павец, -паўца, мн. -паўцы, -паўцаў, м. (разм.).

Супрацоўнік гестапа.

|| ж. геста́паўка, -і, ДМ -паўцы, мн. -і, -павак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медсанба́тавец, -таўца, мн. -таўцы, -таўцаў, м.

Супрацоўнік медсанбата.

|| ж. медсанба́таўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медсанба́тавец, ‑таўца, м.

Разм. Супрацоўнік медсанбата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітаддзе́лец, ‑дзельца, м.

Разм. Супрацоўнік палітаддзела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацо́ўніца, ‑ы, ж.

Жан. да супрацоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы.

Старшы л.

2. Памочнік выкладчыка на лабараторных занятках.

3. Супрацоўнік кафедры, які выконвае тэхнічную работу.

Л. кафедры агульнага мовазнаўства.

|| ж. лабара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. лабара́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хранікёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Супрацоўнік газеты, радыё, які дае інфармацыю ў аддзел хронікі.

|| прым. хранікёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)