uciszać się

незак. супакойвацца, сунімацца, заціхаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

успока́иваться

1. супако́йвацца, заспако́йвацца;

2. (утихать) сці́швацца, сціша́цца, суціша́цца, суці́швацца, суніма́цца;

3. (угомоняться) уціхамі́рвацца;

4. страд. супако́йвацца, заспако́йвацца; сці́швацца, сціша́цца, суціша́цца, суці́швацца, суніма́цца; уціхамі́рвацца; см. успока́ивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ustoben vi і ~, sich

1) пераста́ць бушава́ць; суніма́цца

2) перан. пастале́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hush2 [hʌʃ] v. супако́йваць; супако́йвацца; суніма́ць; суніма́цца;

hush a child уціхамі́рыць дзіця́

hush up [ˌhʌʃˈʌp]phr. v. заміна́ць; замо́ўчваць, уто́йваць (скандал, інфармацыю і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

quiet down

прыціха́ць; суніма́цца

The wind quieted down — Ве́цер суня́ўся

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Суня́ць ’стрымаць, спыніць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Янк. 2, Сл. ПЗБ), ’уціхамірыць, супакоіць’ (Сержп. Прымхі), суня́цца ’спыніцца’, ’супакоіцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; асіп., Буз.), суніма́ць ’супакойваць’ (Гарэц., ТС), суніма́цца ’спыняцца, супакойвацца’ (ТСБМ, Некр., Сержп. Прымхі). З прыст. су- і коранем *jęti, jьmu, гл. няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

blow over

суніма́цца, прахо́дзіць, міна́ць

The storm has blown over — Навальні́ца суняла́ся

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

здрабне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць дробным, драбнейшым (па велічыні, памерах). І ўдалечыні ўсё адсунулася назад, здрабнела і ледзь віднелася праз белую смугу зімовага дня. Чарнышэвіч. Вецер пачаў сунімацца, дождж здрабнеў, і ў небе крыху пасвятлела. Ляўданскі. // Схуднець, змізарнець. Твар здрабнеў.

2. перан. Страціць значнасць, стаць менш істотным. Работу сваю Марына палюбіла і праз нейкі месяц зразумела, што .. адразу здрабнелі ўсе іншыя інтарэсы. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flatten

[ˈflætən]

v.

1) сплю́шчваць (-ца), рабі́цца пляска́тым, плю́шчыць

2) спыня́цца, суніма́цца (пра ве́цер)

3) распрасо́ўваць, распро́стваць

4) разво́дзіць а́рбу, е́жу, віно́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сціха́ць ’супакойвацца, сунімацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ), сці́хнуць ’перастаць, суняцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), сці́хці ’тс’ (Стан.), сюды ж з іншым варыянтам асновы сціша́ць ’супакоіцца’, сцішэ́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ), сціша́ць ’змяншаць, сунімаць’ (ТС), прыслоўе (дзеепрыслоўе?) сці́ха ’ціха (у песнях)’: це́пла рэ́чка невелі́чка, це́кла вона́ сці́ха (ПСл), ’ціхенька, паціху’ (Нас., Бяльк.), сці́ха ’тс’ (Барад.; ашм., Стан.), якія звычайна разглядаюцца як утвораныя ад прыметнікаў ці назоўнікаў у Р. скл. з прыст. с‑, гл. Карскі 2–3, 75; Шуба, Прыслоўе, 126 і наст. Гл. ціхі, ціш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)