sternik

м. рулявы, стырнавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сты́рнік, ‑а, м.

Тое, што і стырнавы (у 2 знач.). Павер напеву стырніка, Плыты, плыты спыні! Гэй, воды, быстрая рака, Назад лепш павярні! Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

steersman

[ˈstɪrzmən]

n., pl. -men

стырнавы́ -о́га m., стырнаві́к -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

helmsman

[ˈhelmzmən]

n., pl. -men

стырнавы́ -о́га m. (парапла́ва), сты́рнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рулявы, стырнавы, стырнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Stuermann m -(e)s, -männer і -leute стырнавы́, рулявы́; шту́рман

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Тарнавы́ ’плытагон, які кіруе плытом з дапамогай жэрдкі-руля’ (Скарбы), ’чалавек, які кіруе плытом пры дапамозе доўгага вясла — апачыны’ (гродз., Нар. сл.), тарно́вы ’плытагон, які пры дапамозе завостранага кала затрымлівае плыт’ (маст., Жыв. сл.). Відаць, тое ж, што і стырнавы́ ’галоўны плытнік, што кіруе плытом’ (ТСБМ), ад стыр, стырно́ ’рулявое вясло’ (гл.); параўн. таксама тарнаваць2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sterowy

sterow|y

рулявы, стырнавы;

koło ~e — штурвал;

drążek ~y — рычаг (вагар) кіравання

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Lnker m -s, -

1) рулявы́, стырнавы́, шафёр, кіро́ўца

2) тэх. каро́мысел; рыча́г; руль (веласіпеда)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВЕСПУ́ЧЫ ((Vespucci) Амерыга) (9.3.1451, г. Фларэнцыя, Італія — 22.2.1512),

італьянскі мараплавец і даследчык. Доўгі час быў дробным служачым банкірскага дома Медычы і агентам гэтай фірмы ў Севільі. У маі 1499 — вер. 1500 на ісп. марской службе, з вясны 1501 па чэрв. 1504 — на партугальскай; потым зноў вярнуўся ў Іспанію, у 1508—12 гал. стырнавы Кастыліі. У 1499—1504 прымаў удзел у некалькіх экспедыцыях да берагоў Паўд. Амерыкі, якую ён назваў Новым Светам. Лісты аб гэтых падарожжах, у якіх Веспучы ўпершыню апісаў прыроду паўн. ч. кантынента, набылі сусв. вядомасць і неаднаразова перавыдаваліся ў 1505—10. Латарынгскі картограф М.​Вальдземюлер прыпісаў адкрыццё «чацвёртай часткі свету», зробленае Х.Калумбам, Веспучы і прапанаваў назваць гэты мацярык у гонар Амерыга Веспучы Амерыкай. Для Паўд. Амерыкі гэта абазначэнне хутка стала агульнапрызнаным, а ў 1538 на карце Г.Меркатара ўпершыню было пашырана і на Паўн. Амерыку.

т. 4, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)