Той, хто назірае за кім‑, чым‑н. Тонкі назіральнік. □ Усё, што адбылося далей, Алесь ўспрымаў, як старонні назіральнік.Шыцік.// Той, хто па сваім абавязку, прафесіі, прызначэнню назірае за кім‑, чым‑н. І вось там [у лесе] нехта з хлопцаў насцярожна выхіліўся з гушчару і трапіў на вочы варожаму назіральніку.Брыль.[Старшыня сельсавета і Язэп Каліна] сядзелі ў бункеры, з якога нямецкія назіральнікі, мабыць, карэкціравалі агонь сваіх батарэй, — са столі яшчэ і цяпер тырчала стэрэатруба.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
únbefugt
1.a
1) некампетэ́нтны
2) які́ не ма́е пра́ва на што-н.
3) пабо́чны, старо́нні
2.adv без дазво́лу, не ма́ючы пра́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пабо́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе побач з галоўным, асноўным; менш істотны; другарадны. Першае месца сярод пабочнага тыпажу [у паэзіі М. Танка] па праву належыць вобразам бацькоў.У. Калеснік.
2. Чужы, не свой, старонні. З пабочных людзей толькі .. [Пруцікаў] адзін ведаў сцежку на наш новы астравок і мог хадзіць да нас самастойна.Казлоў.[Таццяна] апранацца стала .. па-сялянску, каб не кідацца ў вочы пабочным людзям.Шамякін.
3. Які не мае непасрэдных адносін да чаго‑н. [Дзяўчаткі] заўсёды прыходзяць сюды рыхтаваць урокі і амаль увесь час трацяць на пабочныя гутаркі.Гарбук.
4. Чый‑н., не свой, не ўласны. Пабочны ўплыў. □ [Таня:] Вера мае добрую прафесію. Гэта робіць яе незалежнай ад пабочнай ласкі.Машара.
5. Народжаны без шлюбу. Пабочны сын.
6. У граматыцы — які не звязаны фармальна-граматычнымі сродкамі са сказам і выражае адносіны да выказанай думкі. Пабочнае слова. Пабочнае словазлучэнне. Пабочны сказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)