старажытнаруская і ўсходняя колючая халодная зброя (меч) з прамым доўгім (да 1,5 м) вузкім трох- ці чатырохгранным клінком. У 14—16 ст. быў на ўзбраенні коннікаў, служыў для паражэння праціўніка праз кольчатыя даспехі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕВЯРЫ́ЦА, векша,
старажытнаруская плацежная адзінка. Назва ад вавёрчынай шкуркі, што з’яўлялася таварам-грашамі. У 10—11 ст. гэта манетны фрагмент (0,33—0,50 г) куфіцкага дырхема або зах.-еўрап. дэнарыя. У 12—13 ст. устарэлы тэрмін, што азначаў зусім нязначную, мізэрную суму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вара́гі, ‑аў; адз. вараг, ‑а, м.
Старажытнаруская назва жыхароў Скандынавіі, якія ў 9–10 стст. рабілі паходы на Русь для гандлю і рабаўніцтва, а таксама служылі ў княжацкіх дружынах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛЯВЕ́Ц,
старажытнаруская ўдарная зброя, разнавіднасць баявой сякеры. Меў вузкае лязо, падобнае да дзюбы (рус. «клюв», адсюль назва) і малаткападобны абух. Выкарыстоўваўся ў 10—17 ст. для паражэння праціўніка, які меў засцерагальнае ўзбраенне. К. і яго разнавіднасць чакан служылі таксама знакамі адрознення военачальнікаў. Іл.гл. да арт.Кісцень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІ́ФЦЬ,
старажытнаруская назва эмалі; тэхніка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вядома з часоў Кіеўскай Русі. Пашырылася ў 17 ст. ў гарадах Сольвычагодск Архангельскай вобл. і Растоў (гл.Растоўская фініфць). Царк. начынне з золата, серабра, медзі, ювелірныя вырабы пакрывалі белай эмаллю (Ф.) з эмалевай размалёўкай, якая вылучалася яркай дэкаратыўнасцю. Сярод сюжэтных матываў пераважалі расл. ўзоры з фантаст. траў і кветак, пазней партрэтная мініяцюра (майстар Р.Мусікійскі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧА́ЛЬ,
старажытнаруская назва ружжа і артыл. гарматы канца 14—17 ст.
Знаходзілася на ўзбраенні армій, апалчэнцаў, казакоў і інш. у Расіі, ВКЛ. Выкарыстоўвалася для абароны крэпасцей, пазней у палявым баі. Ручныя П. (ручніцы) былі аднаствольныя і мнагаствольныя (насілі за плячом на рамяні). П.-гарматы падзяляліся на крапасныя, аблогавыя (сценабітныя), палкавыя, палявыя; вырабляліся з жалеза, медзі (бронзы) і чыгуну. Снарады — каменная карцеч, кавалкі жалеза, ядры (маса да 30 кг). Калібр П. — 30—250 мм. Кнотавыя і крамянёвыя П. выкарыстоўваліся да 18 ст.
Пішчалі: 1 — аблогавая на дэкаратыўным лафеце (16 ст.); 2 — «завесная» (насілі за плячом на рэмені) з кнотавым замком (канец 16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЎКА,
1) старажытнаруская назва паходнага шатра, які ставілі старшаму военачальніку ў тым месцы, адкуль ён меркаваў кіраваць войскамі ў час бою.
2) Месца знаходжання вярх. камандавання і яго штаба; у час вайны вышэйшы орган кіраўніцтва баявымі дзеяннямі ўзбр. сіл. Гл.Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
3) Вызначаны памер заработнай платы (аклад), а таксама норма вылічвання падатку і інш. 4) У азартных гульнях (картачных і інш.) — грашовая сума, якую гулец «ставіць на карту» (г.зн. укладае ў гульню).
5) У пераносным сэнсе — арыентацыя, разлік на што-н. або каго-н., у т. л. на сябе (С. на свае сілы). Гл. таксама Вочная стаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІ́ЧНІКАЎ Анатоль Мікалаевіч (н. 25.6.1929, Ленінград),
расійскі археолаг і гісторык. Д-ргіст.н. (1975), праф. (1991). Засл. дз. культуры Расіі (1990). Скончыў Ленінградскі ун-т (1953). З 1955 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры Рас.АН у С.-Пецярбургу. Даследуе ўзбраенне, ваен. справу, фартыфікацыю, пытанні археалогіі, гісторыі і культуры Русі 9—15 ст. У 1950—60-я г. ўдзельнічаў у раскопках помнікаў архітэктуры 12 ст. ў Полацку і Навагрудку. Аўтар кніг «Старажытнаруская зброя» (вып. 1—3, 1966—71), «Рыштунак конніка і верхавога каня на Русі IX—XIII ст.» (1973), «Кулікоўская бітва» (1980), «Старажытны Арэшак» (1980), «Каменныя крэпасці Наўгародскай зямлі» (1984), «Старая Ладага — старажытная сталіца Русі» (1996, з В.Д.Сараб’янавым) і інш.
нарвежскі славіст. Д-р філасофіі (1929). Скончыў ун-т у Осла (1927), у 1938—70 праф. кафедры слав. моў гэтага ун-та. Аўтар прац у галіне параўнальна-гіст. індаеўрап. і слав. мовазнаўства. Шмат увагі аддаваў гісторыі ўсх.-слав. моў, асабліва беларускай. У кн. «Заходняруская канцылярская мова Вялікага княства Літоўскага» (1935, на ням. мове) на вял. фактычным матэрыяле з юрыд. пісьмовых помнікаў абгрунтаваў сцверджанне аб бел. аснове мовы дзелавой пісьменнасці ВКЛ. Манаграфію «Старажытнаруская мова помнікаў горада Полацка» (1939, на ням. мове) прысвяціў падрабязнаму апісанню фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу і лексікі полацкіх грамат 13—16 ст. Аўтар прац «Славянскі і балтыйскі дзеяслоў» (1942, на ням. мове), «Славянская акцэнтуацыя» (1967, на англ. мове).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАК, волакі,
старажытнаруская назва месца найб. збліжэння 2 суседніх суднаходных рэк, дзе карацейшым шляхам перацягвалі (валаклі) па сушы судны і грузы з аднаго воднага басейна ў другі. Па пісьмовых крыніцах («Аповесць мінулых гадоў», Дагавор 1229 і інш.) вядомы волак паміж верхнім Дняпром і левымі прытокамі Зах. Дзвіны, яе правымі прытокамі і Ловаццю, што злучалі адрэзкі шляху з «варагаў у грэкі». Адлегласць паміж канцавымі пунктамі волака звычайна не перавышала 20—30 км. На тэр. Беларусі адзначана каля 20 сярэдневяковых волакаў, якія злучалі таксама левыя прытокі Прыпяці і правыя Дняпра з прытокамі Зах. Буга і Нёмана. Дадатковыя звесткі пра існаванне волакаў даюць археал. і нумізматычныя матэрыялы (рэшткі стараж. паселішчаў і курганныя могільнікі, грашова-рэчавыя скарбы). На месцах волакаў узнікалі вёскі (напр., Волак, Завалочча, Пярэвалачня на Беларусі), гарады (Валакаламск, Вышні Валачок у Расіі) і інш. Волакі выкарыстоўваліся таксама княжацкімі дружынамі ў час паходаў.