ФІНІ́ФЦЬ,

старажытнаруская назва эмалі; тэхніка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вядома з часоў Кіеўскай Русі. Пашырылася ў 17 ст. ў гарадах Сольвычагодск Архангельскай вобл. і Растоў (гл. Растоўская фініфць). Царк. начынне з золата, серабра, медзі, ювелірныя вырабы пакрывалі белай эмаллю (Ф.) з эмалевай размалёўкай, якая вылучалася яркай дэкаратыўнасцю. Сярод сюжэтных матываў пераважалі расл. ўзоры з фантаст. траў і кветак, пазней партрэтная мініяцюра (майстар Р.​Мусікійскі) і інш.

т. 16, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)