чудзь, ‑і, ж.
Гіст. Старажытнаруская назва эстаў і некаторых іншых фінскіх плямёнаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажытнару́скі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
старажытнару́скі |
старажытнару́ская |
старажытнару́скае |
старажытнару́скія |
| Р. |
старажытнару́скага |
старажытнару́скай старажытнару́скае |
старажытнару́скага |
старажытнару́скіх |
| Д. |
старажытнару́скаму |
старажытнару́скай |
старажытнару́скаму |
старажытнару́скім |
| В. |
старажытнару́скі (неадуш.) старажытнару́скага (адуш.) |
старажытнару́скую |
старажытнару́скае |
старажытнару́скія (неадуш.) старажытнару́скіх (адуш.) |
| Т. |
старажытнару́скім |
старажытнару́скай старажытнару́скаю |
старажытнару́скім |
старажытнару́скімі |
| М. |
старажытнару́скім |
старажытнару́скай |
старажытнару́скім |
старажытнару́скіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
фіні́фць, ‑і, ж.
Старажытнаруская назва эмалі для пакрыцця металічных вырабаў і для нанясення ўзору на фарфор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажытнару́скі, ‑ая, ‑ае.
Які існаваў у часы Старажытнай Русі, звязаны з імі. Старажытнарускія помнікі пісьменнасці. Старажытнаруская мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вара́гі, ‑аў; адз. вараг, ‑а, м.
Старажытнаруская назва жыхароў Скандынавіі, якія ў 9–10 стст. рабілі паходы на Русь для гандлю і рабаўніцтва, а таксама служылі ў княжацкіх дружынах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клёпка 1 ’дошчачкі, з якіх складаецца бочка, дзежка, кадушка і пад.’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ’дранка’ (Мат. Гом.). Укр. клепка, рус. клёпка, польск. klepka ’тс’. Няма падстаў разглядаць гэта слова як праславянскае. У такіх значэннях выступаюць толькі польскія і ўсходнеславянскія словы. Калі ўлічыць існаванне ст.-рус. клепка ў тым жа значэнні, польская крыніца становіцца неверагоднай і больш надзейнай здаецца старажытнаруская крыніца. Тэрмін мог узнікнуць на старажытнарускай глебе на аснове дзеяслова klepati, адтуль пранікнуць у польскую мову, а далей у чэшскую. Ням. Klappholz можа быць калькай з польскай мовы. Слаўскі (2, 209–210), Трубачоў (Эт. сл., 10, 11), ЕСУМ (2, 459) лічаць гэта слова праславянскім, хаця тэрміналагічнае значэнне яго абмежавана ў прасторы і часе.
Клёпка 2 ’розум’ (ТСБМ, Нас., Шат., Юрч. Фраз. 2). Гэта значэнне ў тых жа дыялектах, дзе адзначана клёпка 1 (гл.), што сведчыць аб метафарычным пераносе. Параўн. бел. клёпкі ў галаве не хапае, укр. не хватае клепок у голові, рус. не хватает клёпки в голове, польск. brak mu piątej klepki. У той жа час на беларускай моўнай глебе мы адзначаем клёпка ў значэнні ’розум’ і не ў складзе адпаведнага фразеалагізма. Гэта тлумачыцца тым, што тут атрымалася кантамінацыя з бел. клёк ’розум’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)