жанр лірычнай паэзіі, у якім перадаецца роздум над праблемамі жыцця і смерці, дружбы і кахання, чалавека і прыроды і інш. Асаблівае пашырэнне атрымала ў паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў. Да М.л. звярталіся А.Пушкін, М.Лермантаў, А.Блок, М.Рыльскі, Т.С.Эліят, Р.М.Рыльке і інш. У бел. л-ры заняла значнае месца ў творчасці М.Багдановіча («... Шмат у нашым жыцці ёсць дарог», «Мяжы», «...Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы»), які разважаў пра сутнасць жыцця і смерці, класавы падзел грамадства, пра ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Творы М.л. ёсць у Я.Купалы («...Пакіньма напуста на лёс свой наракаць», «Мая навука»), А.Куляшова (цыкл «Маналог»), М.Танка («Мне здаецца», «...Божа паэзіі»), С.Дзяргая («Сапраўднае», «Мысль і слова»), А.Вярцінскага («Дзівак чалавек», «...Абрастаем»), П.Макаля («...Век з рэактыўнай хуткасцю імкне»). Жанравую актуальнасць сучаснай М.л. вызначае спалучэнне філас. і грамадз. аспектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спатыка́цца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да спатыкнуцца.
2. Ісці, няспрытна, няёмка ступаючы (ад слабасці, стомы і пад.). Ад стомы .. [конь] хістаўся ў бакі, спатыкаўся.Мележ.Два разы прагна, глыбока зацягнуўся [Шура], і закружылася галава, стаў спатыкацца, як п’яны.Навуменка.
спатыка́цца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак.даспаткацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стракату́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
Разм. Пра каго‑, што‑н., хто (што) бесперастанку стракоча. Неўгамонная стракатуха [вавёрка] імкліва паглядала ва ўсе бакі.Лынькоў.Сцёпка думаў, як тут лацвей і натуральней пабачыцца з Аленкаю. Лепш бы, вядома, было спаткацца адзін на адзін... Толькі б гэтых стракатух-піскух там не было.Колас.У пачатку ліпеня, калі на падзівінскія лугі выпаўзаюць стракатухі-касілкі, мядовы водар кветак трымаецца ў паветры ледзь не да самага світання.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знішча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Вялікай разбуральнай сілы; згубны, смяртэльны. Адкрыць знішчальны агонь па ворагу.// Які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння. Знішчальная вайна.
2. Створаны, прызначаны для знішчэння каго‑, чаго‑н. Знішчальная авіяцыя. Знішчальны батальён.
4. Які выяўляе пагарду, нянавісць. Байкоў кінуў на свайго падначаленага знішчальны позірк.Шамякін.Толькі зараз жа адчуў [Цярэшка], што лепш бы праваліцца яму ў зямлю, чымся спаткацца з такою знішчальнай пагардай у такіх вялізных вачах.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
нара́, ‑ы; мн. норы, нор; ж.
Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём. Барсуковая нара. Мышыныя норы. □ [Ракі] мясціліся ў старых карчах, а то глыбока пад берагам, у спецыяльных норах-пячурках.Лынькоў.А нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду.Маўр.// Ход ці паглыбленне, зробленае з якой‑н. мэтай. Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся. Тут можна і адпачыць. Выскуб у стозе нару і зашыўся ў .. сена.Колас.//перан.Разм. Пра малое, цёмнае памяшканне, жыллё. [Гурын] амаль нікуды не вылазіць са сваёй нары — баіцца спаткацца з былымі таварышамі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)