Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Sónnenscheinm -(e)s со́нечнае святло́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
со́нечны, -ая, -ае.
1.гл. сонца.
2. Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.
С. рухавік.
3. 3 яркім святлом сонца.
Сонечнае надвор’е.
С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).
4.перан. Радасны, шчаслівы.
Сонечная ўсмешка.
○
Сонечная ванна — праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры.
Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.
Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.
Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.
Сонечны ўдар — хваравіты цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
sunshine
[ˈsʌnʃaɪn]
n.
1) со́нечнае сьвятло́або́ праме́ньне, со́нечнасьць f.
2) со́нца n., паго́да f., со́нечнае надво́р’е
3) шча́сьце n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛЕЗЕ́Н (Leysin),
горнакліматычны курорт у Швейцарыі. На ПдУ ад г. Лазан, на схілах Бернскіх Альпаў паблізу ад Жэнеўскага возера. Мяккі, сухі горны клімат, лясное паветра, сонечнае надвор’е спрыяльныя для клімататэрапіі хвароб органаў дыхання і функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр турызму і зімовага спорту.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
со́нечны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сонца (у 1 знач.). Сонечны прамень. Сонечнае цяпло. Сонечная энергія. Сонечнае зацьменне. □ А сосны да неба ўзнімаюць галіны, нібыта вітаючы сонечны ўсход.А. Вольскі.// Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца. Сонечны рухавік. Сонечная ванна.
2. Такі, калі свеціць сонца, з сонцам. І калі запахне кропам, тады, здаецца, устае ўваччу сонечная-сонечная раніца, калі трапечуцца кропелькі расы на кветках.Лынькоў.У небе не было ні хмаркі, стаяў ясны сонечны дзень.Гурскі.Надвор’е было сонечнае.Кавалёў.
3. Які асвятляецца сонцам; асветлены сонцам. Сонечная паляна. Сонечны пакой. □ Раніцаю мокры вецер біўся з лесу ў сонечнае акно.Чорны.Над Свіслаччу, Дзе малады барок Вяршалін пікамі блакіт папоркаў, Цвіце нясмелым цветам чабарок, Паслаўшыся на сонечным пагорку.Калачынскі.Пасля цемры і вільгаці, што панавалі ў пячоры, на сонечным беразе было асабліва хораша.Бяганская.
4.перан. Радасны, светлы, шчаслівы. Жывём у сонечнай краіне І будзем жыць у добры час, Дзе праўда ясная не гіне, Дзе праўдзе служыць кожны з нас.Купала.// Які выяўляе радасны настрой. Добрай раніцы, чароўная чарцёжніца з сонечнай усмешкай!Васілёнак.
5. Падобны колерам на сонца; ярка-жоўты. Сонечны колер — след таго, што будынкі яшчэ свежыя, новыя.Скрыган.
•••
Сонечнае спляценнегл. спляценне.
Сонечная сістэмагл. сістэма.
Сонечны гадзіннікгл. гадзіннік.
Сонечны ўдаргл. удар.
Сонечныя плямыгл. пляма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вышыва́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. вышываць — вышыць.
2. Тое, што вышыта або вышываецца. Сонечнае, паўднёвае акно асвятляла.. падлогу, шафу ля дзвярэй і снежна-белыя пасцелі з вышываннем на падушках.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)