ФІЗІЯПРАФІЛА́КТЫКА (ад грэч. physis прырода + prophylaktikos засцерагальны),

прадухіленне захворванняў чалавека, заснаванае на выкарыстанні ўмацоўвальнага і трэніравальнага ўздзеяння натуральных і штучна створаных фіз. фактараў. Найб. актыўныя і даступныя сродкі Ф.: паветра, вада (прэсная і мінер.), сонечнае і штучнае ультрафіялетавае выпрамяненне. Выкарыстоўваюцца таксама эл., магнітныя палі і інш. метады фізіятэрапіі, фізічная культура і спорт.

т. 16, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)