Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kóhlschwarz
a чо́рны, як смоль [ву́галь]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rábenschwarz
a вараны́, сінява́та-чо́рны, чо́рны як смоль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Смо́льно ‘строга’: smolno prykazać (Арх. Федар.), смо́лно ‘настойліва, пастаянна’: аб том смолно жупіць, але ёй ніхто веры не дае (Сержп. Прымхі). Да смала, смоль (гл.), першапачаткова, магчыма, ‘навязліва’, параўн. смо́ллю (лезці) ‘неадчэпна, настырна’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
jetty
I[ˈdʒeti]
n., pl. -ties
1) да́мба f., мол -а m.
2) пры́стань f.
II[ˈdʒeti]
adj.
чо́рны, як смоль
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пейза́н, ‑а, м.
Селянін, які паказаны ідылічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры 18–19 стст. А жанчыны спявалі. А я глядзеў на іхнія прыгожыя твары, на іх ільняныя або чорныя як смоль (сярэдняга не было) косы, на іхнія ўборы і думаў, што гэта дзіва як добра. Таму што гэтыя шнуроўкі і андаракі былі не ад оперных пейзан у лапціках, а было гэта заўсёды так.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́ ‘грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус.зах.смо́голь ‘смоль’, пск.смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск.smogorz ‘торф’, н.-луж.smogor ‘тс’, ст.-чэш.smogor. З прычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з смага, гл. (Фасмер, 3, 689).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́ры1, ‑ая, ‑ае.
Шаравата-карычневы. Бурыя скалы. Бурыя тарфянікі. □ Спіна ў ліня мае цёмна-бурую афарбоўку, бакі — бурыя ці зеленавата-жоўтыя з характэрным залацістым адценнем.Матрунёнак.Чорныя, як смоль, валасы і буры ад загару твар, высокі рост і магутныя плечы Арцёма вылучалі яго сярод астатніх у людскім патоку.Ваданосаў.// Цёмна-руды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл). Бурая карова. Буры мядзведзь.
•••
Буры жалязнякгл. жалязняк.
бу́ры2, ‑аў; адз. бур, ‑а, м.
Нашчадкі еўрапейскіх (пераважна галандскіх) каланістаў, якія асталяваліся на поўдні Афрыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгажу́н, ‑а, м.
1. Прыгожы мужчына. Невядома адкуль прыблукаў у нашу вёску Сашка Трой. Чорны, як смоль, прыгажун і весяльчак.Пянкрат.[Сатараў] выдатнік вучобы і паэт, жыццярадасны і дасціпны прыгажун, высокі і тонкі, як чарацінка.Лось.
2. Аб кім‑, чым‑н. прыгожым. Па падаконніку апынуўся чырвоны, як полымя, прыгажун-певень.Шамякін.Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю.Кулакоўскі.Стаіць такі прыгажун [паравоз] ля дэпо, калёсы высокія, чырвоныя, не раўнуючы, як ногі ў бусла балотнага.Лынькоў.
•••
Пісаны прыгажун — вельмі прыгожы, такі, як на малюнку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)