Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНЖЫ́Р, вінная ягада, смакоўніца,
фігавае дрэва (Ficus carica),
кветкавая расліна сям. тутавых. Больш за 600 сартоў. Пашыраны ў дзікім стане ў Міжземнамор’і, Малой Азіі, Іране, Індыі. Вырошчваецца ў Паўн. Амерыцы, Сярэдняй Азіі, Крыме, на Каўказе.
Субтрапічнае пладовае дрэва выш. да 10 м з моцным карэнішчам. Жыве да 200 гадоў. Маладыя парасткі зялёныя, гладкія ці апушаныя. Лісце ападаючае, пальчата-лопасцевае, знізу апушанае. Двухдомнае, кветкі ўнутры грушападобных мясістых суквеццяў дзвюх форм (капрыфігах на мужчынскіх дрэвах, фігах — на жаночых). Плод — дробная сямянка ўнутры суплоддзя, запоўненага салодкай мякаццю. Спажываецца ў свежым выглядзе і пасля перапрацоўкі (сушка, варэнне, джэм, кампот). У сушаных пладах (вінных ягадах) да 77% цукру, шмат вітамінаў A, B1 B2, C, кальцыю, фосфару, жалеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інжы́р, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.
2.‑у. Салодкі мясісты плод гэтага дрэва; фіга, смоква, вінная ягада. /узнач.зб.У гэты час старая служанка прынесла віно і драўляную талерку з сушаным інжырам і рознымі яшчэ прысмакамі.Самуйлёнак.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сікамо́р
(гр. sykomoros = смакоўніца)
дрэва сям. тутавых з цвёрдай драўнінай і ядомымі пладамі, якое расце пераважна ва Усх. Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
fig1[fɪg]n.
1. інжы́р, фі́га
2. фі́гавае дрэ́ва, смако́ўніца
♦
not care/give a fig (for smb./smth.)BrE, infml:I don’t care a fig for it. Мне напляваць на гэта.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
інжы́р
(кр.-тат. inžir, ад перс. ängir)
1) пладовае дрэва сям. тутавых, пашыранае ў субтропіках; смакоўніца;
2) салодкі плод гэтага дрэва; фіга, смоква.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фі́га
(польск. figa < фр. figue, ад лац. ficus)
1) субтрапічнае дрэва сям. тутавых, а таксама плод гэтага дрэва; смакоўніца;
2) разм. дуля, кукіш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)