фі́га 1, ‑і, ДМ фізе, ж.

Разм. Тое, што і дуля (у 3 знач.). Падарожнік тыцнуў Сымону ў самыя вочы дзве фігі. Бядуля.

•••

Без фігі не да носа гл. нос.

Глядзець у кнігу, а бачыць фігу — нічога не разумець.

Фіга з маслам; фіга на талерцы — нічога, зусім нічога.

Фігу з’есці гл. з’есці.

фі́га 2, ‑і, ДМ фізе, ж.

1. Субтрапічнае дрэва сямейства тутавых; смакоўніца.

2. Плод гэтага дрэва. Вялікія кашы з фінікамі, фігамі,.. гранатамі, апельсінамі і ўсялякай агароднінай стаяць на бруку. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)