Séhenswürdigkeit f -, -en славу́тасць; ціка́вая мясці́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАРНА́К (стараж.-егіп. Іпет-Ісут),

комплекс храмаў 20 ст. да н.э. — канца 1-га тыс. да н.э. на тэрыторыі стараж. г. Фівы і гал. дзярж. свяцілішча ў перыяд Новага царства ў Егіпце. Вылучаўся складанай планіроўкай гіганцкіх арх. мас, пышным убраннем. Храм бога Амона-Ра (16—12 ст. да н.э., дабудоўваўся ў эліністычны і рым. перыяды) — чаргаваныя па падоўжнай восі вял. і малыя залы, двары з рознымі па часе ўзвядзення капэламі і храмікамі. Гал. славутасць К. — грандыёзная шматкалонная гіпастыльная зала з каляровымі рэльефамі на сценах і калонах. Кожны вял. буд. перыяд завяршаўся ўзвядзеннем вакол храма сцяны з 2 пілонамі на фасадзе, фланкіраванымі статуямі і абеліскамі. У комплексе храмы бога Хансу (12 ст. да н.э.), багіні Мут (16—15 ст. да н.э.), алея сфінксаў. Сярод дойлідаў К. — Аменхатэп Малодшы.

Калоны гіпастыльнай залы ў Карнаку.

т. 8, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

osobliwość

ж.

1. рэдкасць; славутасць; выдатнасць;

2. асаблівасць; арыгінальнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГО́ЛАНД (Holland) Ян Давід (17.3.1746, г. Санкт-Андрэасберг, Германія — 27.12.1827),

польскі кампазітар ням. паходжання. З пач. 1780-х г. па запрашэнні К.​Радзівіла прыдворны кампазітар і капельмайстар Нясвіжскай капэлы Радзівілаў. Тут напісаў шэраг паланэзаў, кантат і опер. Найб. вядомая камічная опера «Агатка, або Прыезд пана» на лібр. М.​Радзівіла, упершыню пастаўленая ў 1784 у Нясвіжы (на Бел. радыё паст. ў 1994). Яна прасякнута ідэямі сентыменталізму, у тэксце адчуваюцца антыпрыгонніцкія акцэнты, у музыцы пераважае класічны стыль, выкарыстаны элементы фальклору. Сярод інш. твораў опера-вадэвіль «Чужое багацце нікому не на карысць» (1780), балет «Арфей у пекле» (паст. 1784, Нясвіж), кантата (1786), арк. музыка (сімфоніі, серэнада, дывертысмент, паланэзы). Пасля 1790, верагодна, пераехаў у Гродна, пазней — у Варшаву. З 1802 выкладаў у Віленскім ун-це.

Літ.:

Мальдзіс А.І. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974. С. 91—92;

Дадзіёмава В. Еўрапейская славутасць, якая належыць і нам // Беларусь. 1996. № 3.

В.​У.​Дадзіёмава.

т. 5, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Berühmtheit I f -, -en

1) сла́ва, вядо́масць

2) славу́тасць, славу́ты чалаве́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

достопримеча́тельность славу́тасць, -ці ж.; выда́тнасць, -ці ж., выда́тная мясці́на;

достопримеча́тельности го́рода выда́тныя мясці́ны го́рада, славу́тасці го́рада, выда́тнасці го́рада;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві-ай-пі́

[англ. VIP, ад v(ery) i(mportant) p(erson) = надта важная асоба]

славутасць; аўтарытэтная, уплывовая і прывілеяваная асоба.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

attraction [əˈtrækʃn] n.

1. прыва́бнасць, прыцяга́льнасць (асабліва сексуальная)

2. славу́тасць, знакамі́тае ме́сца;

tourist attractions славу́тасці/выда́тныя мясці́ны, які́я прыва́бліваюць туры́стаў

3. ціка́вінка; заба́ва; эфе́ктны ну́мар прагра́мы

4. phys. прыцягне́нне, прыцяжэ́нне;

gravitational/magnetic attraction зямно́е/магні́тнае прыцяжэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Größe f -, -n

1) велічыня́, паме́р; рост;

in gánzer ~ на ўве́сь рост

2) славу́тасць, славу́ты чалаве́к

3) ве́ліч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

примеча́тельность

1. знамяна́льнасць, -ці ж.; характэ́рнасць, -ці ж., паказа́льнасць, -ці ж.; ціка́васць, -ці ж.; выда́тнасць, -ці ж.; надзвыча́йнасць, -ці ж.; см. примеча́тельный;

2. уст. (достопримечательность) славу́тасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)