паску́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скурчыць усіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

съёжить сов.

1. (скорчить) ску́рчыць, сагну́ць;

2. (скорчить, сжать) ску́рчыць, сагну́ць; сці́снуць;

3. (сморщить) змо́ршчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падко́рчыць

‘крыху скурчыць што-небудзь (падкорчыць ногі)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падко́рчу падко́рчым
2-я ас. падко́рчыш падко́рчыце
3-я ас. падко́рчыць падко́рчаць
Прошлы час
м. падко́рчыў падко́рчылі
ж. падко́рчыла
н. падко́рчыла
Загадны лад
2-я ас. падко́рчы падко́рчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час падко́рчыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скару́чыць

скурчыць, сагнуць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скару́чу скару́чым
2-я ас. скару́чыш скару́чыце
3-я ас. скару́чыць скару́чаць
Прошлы час
м. скару́чыў скару́чылі
ж. скару́чыла
н. скару́чыла
Загадны лад
2-я ас. скару́ч скару́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час скару́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перекорёжить сов., прост.

1. пакараба́ціць, пагну́ць;

2. безл. ску́рчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

согну́ть сов. сагну́ць, мног. пазгіна́ць; (скорчить) ску́рчыць, мног. паску́рчваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́рчаны

1. со́гнутый, подо́гнутый, поджа́тый, подо́бранный;

2. ско́рченный, сведённый, скорёженный;

1, 2 см. ску́рчыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́рчить сов.

1. (судорогами) ску́рчыць, мног. паску́рчваць;

2. (скривить) скрыві́ць;

ско́рчить ми́ну скрыві́ць мі́ну;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрю́чить сов.

1. (согнуть) разг. сагну́ць у крук, ску́рчыць;

2. (сцепить крюками) спец. скрукава́ць, счапі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скундзя́біцца ‘сагнуцца’ (Сл. Брэс.), скундзя́біцца, скондзя́біцца ‘змарнець, зніякавець’ (ТС), скундзёбіцца ‘сагнуцца’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з няяснай зыходнай формай, параўн. кундзя́баць ‘шкандыбаць’, што, відаць, праз стадыю *кундзяба ўзыходзіць да кундзя ‘тоўстая непаваротлівая жанчына’, ку́ндзеву, ку́ндавы ‘худы, змарнелы’ (ТС), паходжанне якіх спрэчнае (гл.). Параўн. укр. скандзю́битискурчыць, звесці’, якое прыводзіць у сваім «Словаре украинского наречия» Шымкевіч, відаць, з с‑ка‑н‑дзюба (гл. дзюба), дзе с‑ і ка‑ прыстаўкі, а ‑н‑ — інфікс. У беларускім слове адбылася метатэза а — уу — а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)