woe [wəʊ] n. fml, dated or hum. го́ра, бяда́; сму́так, скру́ха;

a tale of woe су́мнае апавяда́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сукру́ха ’скруха, смутак’ (Нас.; віц., Шн.), ’пакаянне’ (Нар. Гом.), ’захворванне’ (полац., Нар. лекс.), сукру́шлівы, сукру́шны ’спачувальны’ (ТС). Рус. дыял. сукру́ха ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з прэфіксам су-, суадносны з назоўнікам крух (гл.), *крушыць ’разбіваць’, параўн. руйнаваць, рус. сокруша́ться ’смуткаваць’. Па фармальных прыкметах і шырокаму распаўсюджанню ў народнай мове не з’яўляецца адаптацыяй запазычання скруха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неспато́льна ’надта, вельмі’ (Сцяшк.). Відаць, да пато́ля ’непрыемнасць, скруха’ (гл.), як стра́шна ’вельмі, многа’ ад страх і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skrucha

skruch|a

ж. раскаянне, шкадаванне; скруха;

okazać ~ę — раскаяцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gloom [glu:m] n.

1. це́мра

2. марко́та, скру́ха, туга́; меланхо́лія

♦ It was all gloom and doom. Усё выглядала вельмі змрочна.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сокруше́ние​II ср. (печаль) скру́ха, -хі ж.; (скорбь) сму́так, -тку м.; (сожаление) жаль, род. жа́лю м.; см. сокруша́ть​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скорбь ж. сму́так, -тку м.; (сокрушение) скру́ха, -хі ж.; (сильное сожаление) жаль, род. жа́лю м.; (тоска) туга́, -гі́ ж.; (печаль) журба́, -бы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запе́ў, ‑певу, м.

1. Пачатак харавой песні або куплета, які выконваецца запявалам. — Глыбокае мора, шырокае мора, — Старая запеў павяла, — Ды толькі глыбейшым было маё гора, Шырэйшаю скруха была. Бялевіч.

2. Пачатак быліны, звычайна не звязаны з яго зместам; зачын. // перан. Пачатак чаго‑н., уступ да чаго‑н. Публіцыстыка Ф. Багушэвіча была толькі запевам да той палымянай і шчырай песні, што велічна прагучала ў «Дудцы беларускай» і «Смыку беларускім». С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́ра, ‑ы, м. і ж.

Разм.

1. ж. Адсутнасць веры ў што‑н., няўпэўненасць у чым‑н. Я стаяў, Злажыўшы рукі, Напусціўшы выгляд посны. Бо тачыла сэрца скруха, Бо расла нявера ў поспех. Глебка.

2. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж. Той (тая), які (якая) не верыць у што‑н. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і кяверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grief

[gri:f]

n.

1) боль -ю m., сму́так -ку m.; сум -у m., скру́ха, туга́ f., жа́льба f.

2) го́ра n., бяда́ f., цярпе́ньні pl.

to come to grief — папа́сьці ў бяду́; пацярпе́ць няўда́чу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)