ско́ра,

1. Прысл. да скоры (у 1, 3 і 4 знач.).

2. у знач. вык. Пра скорае наступленне, пабліжэнне чаго‑н. Скора восень. Каркаюць вароны. Жоўты каля ног маіх лісток. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Разнесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Зіна .. накрыла зялёным голлем вогнішча,.. каб вецер, калі ён ўзнімецца, не паразносіў попел. Гаўрылкін. Паразносіў чуткі Вецер скоры, лёгкі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віхта́ ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 270). Няясна. Верагодна, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *віхтаць ’хістацца, качацца’, якое да віхаць з т устаўным у выніку экспрэсіўнага характару слова. Параўн. маг. віхто́выскоры, рашучы, актыўны, энергічны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pośpieszny

паспешны; скоры, хуткі;

pociąg pośpieszny — хуткі цягнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

самапрызна́нне, ‑я, н.

Прызнанне самому сабе ў чым‑н.; паведамленне пра тое, што патаемна захоўвалася ў глыбіні душы. Стыхія музыкі — яго [Янкі Брыля] стыхія. Раз давялося пачуць ад яго самапрызнанне: «Я не скоры да слёз, хіба толькі слухаючы музыку часам плачу». У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябру́к, ‑а, м.

Разм. Прыяцель, сябар; таварыш. Уладзік .. быў хлопчык жвавы, непаседлівы, скоры да бойкі [са] сваімі сябрукамі... Колас. Кранаўшчык, — відаць, вясёлы хлопец, — з вышыні сігналіць сябрукам: — Цэгла ёсць!.. А. Вольскі. А імёны для сыноў Мы абралі нашых Незабыўных сябрукоў. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prędki

1. скоры, хуткі; таропкі;

2. перан. жвавы, нецярплівы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пры́ткі

1. разм (хуткі, скоры) rasch, schnell; hstig (імклівы);

2. перан, разм (ахвочы) versssen, erpcht (да чаго auf A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

*Скароздра, скоро́здра ‘скараспелы плод’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́здра ‘скараспелка’, скоро́здря ‘ранні авёс’. Складанае слова, утворанае ад ско́ра ‘хутка’ ці ско́ры ‘хуткі, ранні’ і зрадзі́ць ‘урадзіць’ (Жд. 1) з перастаноўкай зычных, параўн. зрадлі́вы ‘ўраджайны’. Іншы варыянт — ад *zьrěti ‘спець’ (гл. ЕСУМ, 5, 282) — дапускае ўстаўное ‑д‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Quod cito fit, cito perit

Што хутка робіцца, хутка гіне.

Что быстро делается, быстро и погибает.

бел. Скоры паспех ‒ людзям на смех. Ад спеху не нарабіць бы смеху. Што скора, то і не спора.

рус. Что скоро, то не споро. Наскоро делать ‒ переделывать. На скорую ручку ‒ комком да в кучку.

фр. Ce qui croit soudain périt le lendemain (Что быстро решается, то завтра погибает).

англ. Haste makes waste (Торопливость ведёт к потерям).

нем.

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)