rocky

I [ˈrɑ:ki]

adj.

1) скалі́сты

2) каме́нны, ска́льны

3) цьвёрды

II [ˈrɑ:ki]

adj.

1) хі́сткі, няўсто́йлівы

2) нерашу́чы

3) informal кво́лы, хвараві́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Троль ‘у скандынаўкай міфалогіі — істота (часцей волат), звычайна варожая людзям’ (ТСБМ). З паўн.-герм. trollскальны дух’, ст.-нарв. ‘лясны дэман, волат’, дац. trold, ісл. tröll ‘злы дух у вобразе чалавека’, этымалогія якога надалей застаецца не зусім яснай (Клюге₂₂, 741). Магчыма, адсюль выводзіцца слэнгавае тро́ліць (< англ. to troll ‘лавіць рыбу на кручок’) ‘заводзіць, заблытваць, правакаваць (у інтэрнэтным дыскурсе)’, гл. Барковіч, Лінгваінфарм., 220, 277.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРЭХАПЛО́ДНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,

дрэвавыя расліны, якія даюць плады пад агульнай назвай арэхі — ядомыя і пажыўныя ядры ў сухой дравяністай абалонцы. Да іх належаць: арэхі (грэцкі, маньчжурскі, пекан і інш.), ляшчына, фундук, міндаль, каштан, бук, дуб, кедравая хвоя сібірская (кедр сібірскі), фісташка, макадамія (аўстралійскі арэх), берталецыя (бразільскі, ці амерыканскі, арэх) і інш. Арэхаплодныя культуры вырошчваюць для атрымання пладоў (ядры арэхаў маюць да 77% тлушчу, да 22% бялкоў) і драўніны (ідзе на сталярныя і такарныя вырабы), як дэкаратыўныя (для зялёнага будаўніцтва). Жалуды дубоў нарыхтоўваюць для вырабу сурагату кавы. Амаль усе арэхаплодныя культуры ў дзікарослым стане растуць на вялікіх плошчах. На Беларусі пашыраны ляшчына звычайная, дубы звычайны і скальны, некаторыя віды арэхаплодных культур інтрадукаваны.

Г.​У.​Вынаеў.

т. 2, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ДРЫ,

запаведнік у Малдове, на тэр. ўзв. Кодры. Засн. ў 1971 для захавання прыроднага комплексу шыракалістых лясоў. Пл. 5,1 тыс. га. Рэльеф — плато (выш. да 430 м), лагчыны, схілы. Ландшафт: лясны масіў (грабавыя і букавыя дубровы), крыніцы, ручаі. У флоры больш за 900 відаў. Звычайныя дубы скальны і чарэшчаты, бук, ясень, граб, ліпы серабрыстая і драбналістая, клён, груша, чарэшня; у падлеску — ляшчына, брызгліна, глог, кізіл і інш. Травяное покрыва з асок, сніткі, фіялак, чарамшы і г.д. У фауне звычайныя барсук, заяц, воўк, дзік, ліс. Акліматызаваны высакародны і плямісты алені, марал, лань. Каля 100 відаў птушак, у т. л. беркут, арол-магільнік, ястраб, курапатка. Рэдкія віды — лясная куніца, еўрапейскі дзікі коч, малы падворлік, арол-карлік, філін.

т. 8, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ага́мы

(лац. agamidae)

сямейства яшчарак, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 300 відаў; вядуць наземны, скальны або надрэўны спосаб жыцця, многія здольныя змяняць афарбоўку цела.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БІНА́РНАЯ НАМЕНКЛАТУ́РА (ад лац. binarius двайны),

бінамінальная наменклатура, у сістэматыцы жывых арганізмаў назва відаў двайным імем паводле роду і віду. Упершыню ўведзена К.Лінеем (1758). Садзейнічала уніфікацыі назваў жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Ліней прапанаваў абазначаць віды лац. назвамі: 1-е слова (назва роду — назоўнік) пішацца з вял. літары, 2-е, што абазначае сам від, — з малой. Да двайной назвы віду дадаецца поўнае або скарочанае імя вучонага, які ўпершыню апісаў дадзены від. Напр., вінаград скальны — Vitis rupestris Scheele, пчала меданосная — Apis mellifera L., воўк — Canis lupus L., дзе L. — імя Лінея. Бінарная наменклатура замацавана міжнар. кодэксамі наменклатуры і прынята Міжнар. саюзам біял. навук.

Літ.:

Международный кодекс зоологической номенклатуры: Пер. с англ. и фр. 3 изд. Л., 1988.

І.​К.​Лапацін.

т. 3, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРАЧО́К (Alyssum),

алісум, каменнік, род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Сярэдняй Еўропе і Сярэдняй Азіі. На Беларусі 3 дзікарослыя віды: бурачок Гмеліна (A. gmelinii), рэдкі від, трапляецца ў зах. раёнах на ўзлесках хваёвых лясоў і адкрытых пясчаных мясцінах; пустэльны (A. desertorum) і чашачны (A. alyssoides) — занесеныя віды, растуць каля чыгунак і дарог; 3 інтрадукаваныя: бурачок марскі (A. maritimum), серабрысты (A. argenteum) і скальны (A. saxatile) выкарыстоўваецца ў кветкаводстве.

Шэрыя або шэра-зялёныя адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты з узыходнымі або распасцёртымі сцёбламі, апушаныя зоркавымі валаскамі. Лісце чаргаванае, падоўжанае адваротнаяйцападобнае, суцэльнае. Кветкі дробныя, жоўтыя, жоўта-белыя, белыя або фіялетавыя, сабраны ў канцавыя гронкі. Плод — авальны, эліпсоідны або круглаваты стручок. Меданосныя і дэкар. расліны.

Бурачок чашачны.

т. 3, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРДЗЮ́Р (франц. bordure ад bord край),

1) крывыя або прамыя палосы, якія абрамляюць малюнак, тэкст і інш. 2) У дарожным будаўніцтве — вузкія палосы (бартавыя камяні, пліты), якія аддзяляюць праезную частку дарогі ад абочын, тратуараў і інш. 3) У дэкаратыўным садаводстве — паласа бардзюрных (нізкіх) раслін па контуры клумбы, газона, рабаткі, уздоўж жывых агароджаў, дарожак для стварэння маляўнічых кветкавых кампазіцый. Бывае просты — пасадка шыр. 1—2 м з 1—2 відаў раслін, размешчаных радамі або ў шахматным парадку, і складаны — шыр. 2,5—5 м з некалькіх відаў раслін. Для бардзюраў выкарыстоўваюць адна- і шматгадовыя нізкарослыя (сцылы, крокусы, бурачок скальны, лабелія, эрынус і інш.), сярэднярослыя (касачы, астыльба гібрыдная, флёксы, самшыт вечназялёны і інш.), высакарослыя (дэльфініумы, астры кітайскія, барбарысы і інш.) расліны.

Бардзюр.

т. 2, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

skalny

skaln|y

скальны;

odłamki ~e — скальныя асколкі;

orzeł ~y — горны арол;

olej ~y — нафта;

ogród ~y — альпінарый

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

віка́рны

(лац. vicarius = які замяшчае)

замяшчальны;

в-ыя віды — сістэматычна блізкія віды раслін або жывёл, якія займаюць розныя арэалы ці трапляюцца ў межах аднаго арэала, але ў розных экалагічных умовах (напр. дуб скальны, вядомы на паўднёвым захадзе Беларусі, і дуб звычайны, пашыраны на ўсёй тэрыторыі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)