ІЗАМАРФІ́ЗМ у мовазнаўстве,

падабенства ў арганізацыі плана выражэння і плана зместу мовы або паралелізм у кампанентнай будове знешняй гукавой формы мовы і семантыкі. Найперш гэтае падабенства праяўляецца ў суадносных структурах, якімі аб’ядноўваюцца адзінкі плана выражэння (гукі — у склады) і адзінкі плана зместу (словы — у словазлучэнні і сказы). Паралелізм назіраецца і ў вылучэнні гал. і залежных кампанентаў у вызначаных спалучэннях. Напр., у складзе гал. з’яўляюцца галосныя (па іх колькасці вызначаецца колькасць складоў у слове), а залежнымі — зычныя гукі. У словазлучэннях гал. тыя лексемы, якія граматычна падпарадкоўваюць інш.; у сказе гал. кампанентам з’яўляецца выказнік, або структурнае ядро сказа. І. адзначаецца і ў суадноснасці абстрактных адзінак плана выражэння і плана зместу. Паслядоўнасць адцягненых адзінак плана выражэння (дыферэнцыяльная прыкмета, фанема, склад, фаналагічнае слова) адпавядае паслядоўнасці адзінак плана зместу (сема, семема, значэнне слова, сказ). Вывучэнню І. прысвечаны працы дацкага лінгвіста Л.​Ельмслева, польск. мовазнаўца Е.​Курыловіча і інш.

Літ.:

Курилович Е. Понятие изоморфизма...: Пер. с пол. // Общее языкознание. 2 изд. Мн., 1987.

т. 7, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Падга́ры ’паджары’ (Мат. Гом.). Да гарэць. Развіццё семантыкі гл. паджары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПУНКТУА́ЦЫЯ (позналац. punctuatio ад лац. punctum кропка),

1) сістэма знакаў прыпынку і правіл іх выкарыстання; пастаноўка знакаў прыпынку ў тэксце.

2) Практычная лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае асновы (прынцыпы) пастаноўкі знакаў прыпынку, іх фарміраванне і развіццё.

Знакі прыпынку паказваюць на сэнсавыя адносіны паміж часткамі выказвання, дапамагаюць правільна чытаць і разумець пісьмовы тэкст. Пастаноўка знакаў прыпынку заснавана на сэнсавым, структурна-грамат. (сінтакс.) і інтанацыйным прынцыпах, якія звычайна сумяшчаюцца з перавагай сэнсавага. Так. пастаноўка паміж ч. бяззлучнікавага сказа коскі або працяжніка ці двукроп’я поўнасцю залежыць ад семантыкі сказа, тых сэнсавых адносін, што ўстанаўліваюцца паміж яго часткамі. У сказе «У гэтым годзе добра родзіць: дождж і сонца ў госці ходзяць» (Я.​Пушча) двукроп’ем абазначаны прычынна-выніковыя адносіны паміж ч. бяззлучнікавага складанага сказа з паказаннем на прычыну ў 2-й яго частцы; «У гэтым годзе добра родзіць, дождж і сонца ў госці ходзяць» — коска паказвае пералічэнне. Пры рознай П. гэты сказ па-рознаму чытаецца і чуецца: двукроп’е як знак большай выяўленчай сілы абазначае працяглую паўзу. Аднак у любым выпадку знак прыпынку паказвае на сінтакс. структуру сказа, аддзяляе (выдзяляе) яго часткі. Нарматыўнасць П., аднолькавае разуменне знакаў прыпынку мае вял. сац. значэнне: садзейнічае лепшым зносінам паміж тым, хто піша, і тым, хто чытае.

Літ.:

Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1980;

Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1982. Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі Б.м., 1993.

П.​У.​Сцяцко.

т. 13, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Грызь ’грыжа, пухліна’ (Касп.). Да гры́зці (гл.); параўн. адносна семантыкі гры́жа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладошчы ’каханне’ (Доўн.-Зап., Оч.). Запазычана з укр. молодо́щі ’маладыя гады’ з пераносам семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райту́ззе ’лахмоцце, патрапаны край адзення’ (Касп.). Да райтузы (гл.) з пашырэннем семантыкі, абумоўленым зборнасцю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыхаму́днічанне, трыхаму́дства ‘пустаслоўе’ (Юрч. Мудр.). У выніку пераносу семантыкі з трахаму́ддзе ‘малакаштоўныя рэчы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасе́чка ’перашкода’ (Нас.). Суфіксальны дэрыват ад прасячы (гл.). Да семантыкі параўн. рус. пресе́чь ’перарваць, спыніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йна ’разам’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ро́йны ’густы’ (Яруш.). Да рой1 у выніку пераносу семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупы́цыр ’карузлік, карапуз’ (Бяльк.) — у выніку перастаноўкі пц і змены семантыкі з люцы́пар ’д’ябал’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)