Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
субо́тнік, ‑а, м.
1. Добраахвотна і бясплатнае калектыўнае выкананне якой‑н. грамадска-карыснай працы ў нерабочы час. Маладыя рабочыя льнозавода дружна выходзілі пасля работы на суботнікі.«Звязда».
2.Сектант, які належыць да секты, што святкуе суботу замест нядзелі.
•••
Камуністычны суботнік — бясплатная работа на карысць грамадства ў нерабочы час, як праяўленне камуністычных адносін да працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлыст1, ‑а, М ‑сце, м.
Спец. Ствол спілаванага дрэва з неадсечанай верхавінай, ачышчаны ад сукоў. Як і раней, жыццё кіпела на беразе і ў лесе: на прарабскіх лесасечных участках валілі дрэвы.. і вывозілі хлысты да эстакад.Карамазаў.
хлыст2, ‑а, М ‑сце, м.
Сектант, паслядоўнік хлыстоўства.
хлыст3, ‑а, М ‑сце, м.
Разм. Тое, што і хлюст. Хлыст жаўтароты пра бацькоў Разводзіць тары-бары.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раско́л ’збойца, разбойнік’, ’гарэза, свавольнік’, ’вісус, шыбенік’ (Бяльк., Мат. Гом.; дзярж., Нар. сл.; Жд. 3, ТС, Янк. Мат.), ’злы, нялітасцівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), раско́ла ’хуліган’ (Сл. Брэс.), роско́л, роско́льнік ’шыбенік, свавольнік’ (ТС). Як здаецца, няма падстаў ідэнтыфікаваць з рус.роско́л, раско́льник, якія Фасмер (3, 444) выводзіць ад рас- і колоть у значэнні ’разбіваць, ламаць’; мяркуецца, што яны ўвайшлі ў мову пасля расколу ў праваслаўі пры патрыярху Нікане ў 1654 г., адсюль маглі набыць значэнне ’разбойнік’. Параўн. накольнік, гл.; развіццё семантыкі аналагічна да сэнсава блізкіх вісус, шыбенік (гл.), і, відавочна, азначала злачынцу, што павінен быў быць пасаджаны на кол (гл.), але змог застацца непакараным. Раско́л у значэнні ’сектант’ (Сержп. Казкі), відаць, запазычана з рускай мовы.