Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СА́НТА-МА́РТА (Santa Marta),
горад на Пн Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Магдалена. Засн. у 1525 (найстараж. горад у Калумбіі). Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на Карыбскім м., чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сцьхарч. і тэкстыльная. Цэнтр рыбалоўства. Тэхн. універсітэт. Арх. помнікі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-А́НА (Santa Ana),
горад у ЗША, на Пд штата Каліфорнія, каля г. Лос-Анджэлес. Засн. ў 1869. 300 тыс.ж., з г. Анахайм і агульнымі прыгарадамі больш за 2 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорты. Прам-сць: вытв-сць радыёэлектроннага абсталявання (пераважна для ваен. мэт), агульнае машынабудаванне, металаапр., прыладабуд., харчовая. Кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-ФЕ (Santa Fe),
горад на У Аргенціны, на р. Парана. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. у 1573. Каля 350 тыс.ж. (2000). Рачны порт, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: мукамольная, мясахаладабойная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая; вытв-сць экстракту кебрача. 2 ун-ты. Музеі: гіст., прыродазнаўчых навук.Арх. помнікі 17 — пач. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Са́нта-Дамі́нганескл.м. Sánto Domíngo n -s (горад, сталіца Дамініканскай Рэспублікі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СА́НТА-ДАМІ́НГА (Santo Domingo),
горад, сталіца Дамініканскай Рэспублікі, на паўд. узбярэжжы в-ва Гаіці. 3599 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел аўтадарог, порт на Карыбскім м.Міжнар. аэрапорт. Найважнейшы эканам. і культ. цэнтр, дае больш за палавіну прамысл. прадукцыі краіны. Прам-сць: харчасмакавая (цукр., ромавая, алейная, мылаварная, тытунёвая), тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, цэм., лесапільная, мэблевая. Акадэміі: мовы, гісторыі, музычная. 2 ун-ты. Горад перыядычна церпіць ад ураганаў. Цэнтр турызму.
Засн. ў 1496 Б.Калумбам (братам Х.Калумба) пад назвай Новая Ізабела, потым названы С.-Д. У 1538 у горадзе засн.ун-т. У 16 ст. тут знаходзілася рэзідэнцыя віцэ-караля ісп. калоній у Амерыцы. З 1844 сталіца Дамініканскай Рэспублікі. У 1916—24 акупіраваны амер. войскамі. У 1930 горад знішчаны ўраганам. Пасля адбудовы ў 1936 атрымаў назву Сьюдад-Трухільё (з 1962 зноў С.-Д.). У 1965 горад — арэна баёў паміж урадавымі войскамі і сіламі хунты.
У 1-й пал. 16 ст. горад набыў рэгулярную планіроўку. Забудоўваўся магутнымі каменнымі збудаваннямі ў стылі, пераходным ад готыкі да рэнесансу: манум. вежа Торэ дэль Аменахе (1503—07), замак-палац Каса дэль Альмірантэ (1510—14), сабор (1512—40) з грабніцай Х.Калумба, палац Каса дэ Энгомбе (1535), шпіталі, кляштары, 2-павярховыя жылыя дамы з унутр. дворыкамі. У 1543—1702 узведзены гар. сцены (захаваліся часткова). Пасля ўрагану 1930 узводзяцца жалезабетонныя будынкі. Сярод значных пабудоў 20 ст. — т-р (1913), атэль «Ярагуа» (1943) і інш. Музеі: нац., Нац.маст. галерэя і інш.Калан. цэнтр С.-Д. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
са́нта-гертру́да
(ад англ. Santa Gertrudis = назва фермы ў ЗША)
парода буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку, выведзеная ў штаце Тэхас у 20 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«СА́НТА-ЧЭЧЫ́ЛІЯ» АКАДЭ́МІЯ, Нацыянальная акадэмія «Санта-Чэчылія» (Accademia Nazionale di Santa Cecilia),
музычная ўстанова ў Рыме, якая аб’ядноўвае акадэмію, кансерваторыю, сімф. аркестр, муз. б-ку, музей муз. інструментаў і інш.Засн. ў 1566 як т-ва (кангрэцыя) музыкантаў (узначальваў Дж.Палестрына), члены якой збіраліся ў розных цэрквах, у т. л. ў базіліцы Санта-Чэчылія (адсюль назва). З 1689 т-ва кіравала фактычна ўсёй прафес.муз. дзейнасцю ў Італіі. У 1838 пераўтворана ў акадэмію. З 1876 яна размясцілася ў б. кляштары Арсаліне, арганізавала муз. ліцэй (з 1919 — кансерваторыя «Санта-Чэчылія»). У 1895 у будынку акадэміі адчынена канцэртная зала. Б-ка акадэміі — адно з найб.муз. сховішчаў свету. З 1956 кожныя 3 гады акадэмія праводзіць Міжнар. конкурс арк. дырыжораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Санта Рыта Дуран Ж. ды 2/385
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-КРУС-ДЭ-ТЭНЕРЫ́ФЕ (Santa Cruz de Tenerife),
горад у Іспаніі, на Пн в-ва Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Адм. ц.аўт.вобл. Канарскія а-вы і прав.Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Каля 250 тыс.ж. (2000). Порт на Атлантычным ак., бункерная база для трансатлантычных рэйсаў. Ун-т (з 1701). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., хім., металаапр., вінаробчая. Кліматычны курорт.