2. Апора для спіны ў крэсла, канапы, лавы і пад. Спінкі сядзенняў у аўтобусе. □ Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгункай лаўкі, Крысціна задрамала.Васілевіч.— Тата, — рашуча сказала Мая, — ты купі мне ў горадзе саначкі, такія маленькія, са спінкай. Добра?Краўчанка.
3. Частка адзення, якая закрывае спіну.
4. Спінная частка рыбы, якая выразаецца для вялення або вэнджання. Спінка асятра.
5. Пра тыльны бок некаторых прадметаў. Спінка шафы.// Верхняя частка некаторых вузкіх прадметаў. Спінка брытвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Genúss
m -es, -nüsse
1) асало́да; задавальне́нне
~ bíeten* — дава́ць аса́лоду
2) карыста́нне; спажыва́нне (ежы)
das war ein ~ — гэ́та было́ сма́чна
◊ willst du den ~, so nimm auch den Verdrúss — ≅ любі́ш ката́цца – любі́ i са́начкі вазі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ко́ўзкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Зусім гладкі, які не стварае трэння і на якім цяжка ўтрымацца або які цяжка ўтрымаць; слізкі. Коўзкі лёд. □ Усё цяжэй было трымаць раўнавагу на коўзкай ад гразі дарозе, усё горш упраўляліся замлелыя рукі з непаслухмяным рулём.Краўчанка.Зерне было сухое, коўзкае.Пянкрат.//перан. Ненадзейны, небяспечны, такі, што можа прывесці да непажаданых вынікаў (пра жыццёвы шлях, напрамак дзейнасці і пад.). Не блукалі сцежкай коўзкай — Спеў Купалы акрыляў, Арлянят-маладнякоўцаў У палёт благаслаўляў.А. Александровіч.
2. Які мае гладкую паверхню і рухаецца шляхам слізгання. Гэтай зімой, напрыклад, дзед змайстраваў такія саначкі, што лепшых і не прыдумаеш. Лёгенькія, прыгожыя. Кляновыя палазкі добра закручаныя, коўзкія.Рылько.
3. Плаўны, лёгкі (пра паходку, рух і пад.). Даганяем і бачым Жэньку, Сцяпанавага сына. Лыжы ў яго бацькавы, ідзе без палак, упэўнена, моцнымі і коўзкімі крокамі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Faecem bibat, qui vinum bibit
Хто п’е віно, няхай п’е і асадак.
Кто пьёт вино, пусть пьёт и осадок.
бел. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Ружа без калючак не бывае. Хто хоча рыбкі, таму трэба з вудай пасядзець. Здалёк мёду не наліжашся. Не з’ясі зерне, пакуль арэх не раскусіш.
рус. Любишь кататься ‒ люби и саночки возить. Любишь смородинку, люби и оскоминку. Пар любить ‒ баню топить. Мёд есть ‒ в улей лезть. Любишь пар, люби и угар.
фр. Il faut payer qui veut acheter (Надо платить, кто хочет купить). Celui qui veut tirer le miel de la ruche ne doit craindre les piqûres (Кто хочет взять мёд из улья, не должен бояться укусов).
англ. Honey is sweet, but the bee stings (Сладок мёд, да пчела жалит).
нем. Wer Honig lecken will, darf die Bienen nicht scheuen (Кто хочет лизать мёд, не должен пугаться пчёл). Wer den Gaul mietet, muß ihn auch füttern (Кто берёт на прокат коня, должен его также кормить). Willst du Genuß, so nimm auch den Verdruß (Хочешь удовольствия, так возьми и досаду).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Kern
m -(e)s, -e
1) ко́стачка, ядро́, зе́рне
2) цэнтр, сярэ́дзіна
3) су́тнасць
in ihm steckt ein gúter ~ — у яго́ до́брыя зада́ткі [усто́i]
das ist der ~ der Fráge — у гэ́тым су́тнасць пыта́ння
◊ das ist des Púdels ~ — вось у чым су́тнасць спра́вы
wer den ~ éssen* will, muss die Schále knácken — ≅ лю́біш ката́цца – любі́ i са́начкі вазі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
любі́цьнесов., в разн. знач. люби́ть; (быть расположенным — ещё) жа́ловать;
л. радзі́му — люби́ть ро́дину;
л. пра́цу — люби́ть труд;
л. дзяўчы́ну — люби́ть де́вушку;
л. сям’ю́ — люби́ть семью́;
л. пагавары́ць — люби́ть поговори́ть;
кве́ткі лю́бяць святло́ — цветы́ лю́бят свет;
нача́льства яго́ не ве́льмі лю́біць — нача́льство его́ не о́чень жа́лует;
◊ хто каго́ лю́біць, той таго́ чу́біць — посл. ми́лые браня́тся — то́лько те́шатся;
воўк саба́кі не баі́цца, але звя́гі не лю́біць — посл. волк соба́ки не бо́ится, но ла́я не лю́бит;
лю́біш ката́цца, любі́ і са́начкі вазі́ць — посл. лю́бишь ката́ться, люби́ и са́ночки вози́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)