са́начкі гл. санкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́начкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. са́начкі
Р. са́начак
Д. са́начкам
В. са́начкі
Т. са́начкамі
М. са́начках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

са́начкі (род. са́начак) ед. нет, уменьш.-ласк. са́ночки, сала́зки;

лю́біш ката́цца, любі́ і с. вазі́цьпосл. лю́бишь ката́ться, люби́ и са́ночки вози́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́начкі, ‑чак; адз. няма.

Разм. Памянш.-ласк. да сані, санкі. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́нкі, -нак, Д -нкам.

1. Тое, што і сані (у 1 знач.).

2. Невялікія сані для перавозу грузаў уручную, для катання з горак.

|| памянш. са́начкі, -чак, Д -чкам.

|| прым. са́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падка́рні ’маленькія саначкі, якія прычэпліваюцца да санак пры перавозцы бярвення’ (Жд. 2). Гл. карьі©© ‑н‑, відаць, пад уплывам карнаты, карпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́ночки уменьш.-ласк. са́начкі, -чак ед. нет;

лю́бишь ката́ться, люби́ и са́ночки вози́ть посл. лю́біш ката́цца, любі́ і са́начкі вазі́ць; лю́біш гасцява́ць, любі́ і гасці́ну віта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напамяну́ць, ‑мяну, ‑мянеш, ‑мяне; ‑мянём, ‑меняце; зак.

Разм. Тое, што і напомніць (у 1 знач.). — Тата, дык ты ж глядзі, не забудзь пра саначкі, — яшчэ раз напамянула Мая. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сала́зки

1. в разн. знач. са́нкі, -нак ед. нет, са́начкі, -чак ед. нет;

ката́ться на сала́зках ката́цца на са́нках (са́начках);

2. обл. (челюсти) скі́віцы, -віц мн.;

загну́ть сала́зки загну́ць са́нкі (кі́цу);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ката́цца несов. ката́ться;

к. вярхо́м — ката́ться верхо́м;

к. на ло́дцы — ката́ться на ло́дке;

к. на канька́х — ката́ться на конька́х;

лю́біш к., любі́ і са́начкі вазі́цьпосл. лю́бишь ката́ться, люби́ и са́ночки вози́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)