ЧЭ́РНЫ-СТАФА́НСКАЯ, Чэрны-Стэфаньская (Czerny-Stefańska) Галіна (н. 30.12.1922, г. Кракаў, Польшча), польская піяністка. Вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі (1935—39), Вышэйшай муз. школе ў Кракаве (1946—50). З 1955 салістка Кракаўскай філармоніі. З 1976 выкладае ў Вышэйшай муз. школе ў Познані. Канцэртавала як салістка і ансамблістка, у т. л. з мужам піяністам Л.Стафанскім і дачкой піяністкай і клавесіністкай Э.Стафанскай-Луковіч. Лаўрэат Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (1-я прэмія, 1949, Варшава). Дзярж. прэміі Польшчы 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ Станіслава Іосіфаўна (н. 25.5.1925, в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла Бел. кансерваторыю (1956). У 1956—65 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1965 салісткаБел. філармоніі. Найб. вылучылася ў партыях Канчакоўны («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мадалены («Рыгалета» Дж.Вердзі). Сярод інш. партый: Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дуняша, Няжата («Царская нявеста», «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева) і інш. У канцэртным рэпертуары старадаўнія рамансы, бел. і інш.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЛЬКО́ВА Алена Сяргееўна (н. 7.5.1944, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыла Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1970). З 1966 салісткажан.вак. квартэта «Купалінка», з 1988 адна са стваральніц, маст. кіраўнік і салісткааднайм. фалькгрупы. Валодае голасам сакавітага тэмбру, шырокім пеўчым дыяпазонам. Адраджае традыцыі бел.муз.-песеннага мастацтва, збірае бел.нар. песенны фальклор, які ў рэпертуары групы выконваецца ў рэгіянальных традыцыях спеваў (пераважна Мінскага, Брэсцкага і Гомельскага р-наў). Аўтар муз. кампазіцый «Купалле», «На кірмашы», «Прыйдзі, вясна», апрацовак бел.нар. песень. Адна з аўтараў кінафільмаў «Квартэт «Купалінка», «Спявае «Купалінка», «Купалінка».
узбекская танцоўшчыца. спявачка, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1956). Скончыла Цэнтр.тэатр. тэхнікум у Маскве (1925). З 1919 у агітбрыгадзе пад кіраўніцтвам Х.Хамзы, з 1926 у канцэртна-этнагр. ансамблі М.Кары-Якубава. У 1929—34 салістка і адна з арганізатараў Узб.муз.-драм.т-ра. З 1936 салістка, у 1941—69 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансамбля Узб. філармоніі. Збіральніца песеннага і танц. фальклору народаў свету. Рэфарматар выканальніцкага стылю узб. жаночага танца. Удзельнічала ў станаўленні узб. балетнага т-ра. У рэпертуары песні і танцы многіх народаў свету. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМЕ́ЙКА Марыя Уладзіміраўна (20.5.1929, Днепрапятроўск — 13.6.1990),
беларуская спявачка. Засл. арт. Беларусі (1963). З 1952 салісткаДзярж.нар. хору Беларусі. Выканальніца бел.нар. жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г.Аўдзеенка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАВА Валянціна Васілеўна (н. 2.10.1932, Мінск),
бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1966). З 1952 салісткаДзярж.нар. хору БССР (падгалосачнае сапрана), створаных пры хоры актэта і квартэта «Купалінка». У 1975—80 у фальклорна-харэагр. ансамблі «Харошкі».
руская спявачка. Нар.арт.СССР (1973). Герой Сац. Працы (1987). Скончыла Маскоўскае муз. вучылішча імя М.М.Іпалітава-Іванава (1969). З 1947 салісткаРус.нар. хору імя М.Я.Пятніцкага, з 1951 — хору рус. песні Усесаюзнага радыё, з 1960 — Масканцэрта. З 1977 маст. кіраўнік і салістка ансамбля «Расія». Мае моцны, глыбокі голас багатай тэмбравай афарбоўкі. Дасканала валодае класічнай нар. манерай спеву, па-майстэрску выконвае рус.нар. і аўтарскія песні рас. і інш. кампазітараў («Разанскія мадонны» А.Далуханяна, «Цячэ Волга» М.Фрадкіна, «Арэнбургская пуховая хустка» Р.Панамарэнкі і інш.). Аўтар кн. «На перакрыжаванні сустрэч» (2-е выд. 1988), «Цячэ мая Волга» (1997) і інш. Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія Расіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́НАВА Галіна Сяргееўна (8.1.1910, С.-Пецярбург — 21.3.1998),
расійская артыстка балета, педагог. Нар.арт.СССР (1951). Герой Сац. Працы (1974, 1980). Ганаровы чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1960). Скончыла Ленінградскае маст. вучылішча (1928). З 1928 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава; з 1944 вядучая салісткаВял.т-ра ў Маскве, з 1960 балетмайстар-рэпетытар у ім. Развівала прынцыпы і традыцыі рус. балетнай школы. Мастацтву У. характэрны гармонія ўсіх выразных сродкаў танца з уласцівым спалучэннем жыццёвага і ўмоўнага, псіхал. глыбінёй і лірызмам, паэтычнасцю пластычных ліній: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Дзіяна («Эсмеральда» Ц.Пуні), Папялушка, Кацярына («Папялушка», «Сказ аб каменнай кветцы» Пракоф’ева), Параша, Тао Хоа («Медны коннік», «Чырвоны мак» Р.Гліэра) і інш. Знялася ў маст. фільме «Салістка балета» (1946), у фільмах-канцэртах і фільме-балеце. Яе творчасці прысвечаны дак. фільм «Галіна Уланава» (1963) і тэлефільм «Свет Уланавай» (1981). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1947, 1950. Ленінская прэмія 1957. Прэмія Г.Паўлавай (1958, Парыж). Прэмія О.Парселі (1988, Мілан).
Літ.:
Львов-Анохин Б.А. Галина Уланова. 2 изд. М., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЛА́НАВА Роза Тажыбаеўна (н. 1.1.1922, г. Казалінск Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),
казахская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1967). З 1949 салістка Казах, філармоніі, з 1960 — Казахканцэрта. Выканальніца нар. (казах., рус., узб., тат., манг., карэйскіх і інш.) і эстрадных песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САВА Галіна Аляксандраўна (н. 16.7.1950, Маскаленскі р-н Омскай вобл., Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1971). Да 1992 салісткаДзярж. ансамбля танца Беларусі. З 1994 маст. кіраўнік эстрадна-харэагр. групы «Фіеста» Дзярж. аб’яднання «Белканцэрт».