equipment [ɪˈkwɪpmənt] n. абсталява́нне; аснашчэ́нне, рышту́нак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ву́праж, -ы, ж.

1. Рыштунак для запрэжкі (у 1 знач.).

Конская в.

2. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах (спец.).

|| прым. ву́пражны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вудзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для вуджэння рыбы. Вудзільны рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́пражны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вупражы. Вупражны рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даспе́хі, -аў, адз. даспе́х, -а, м.

1. Баявое ўзбраенне, амуніцыя воіна старых часоў.

Рыцарскія д.

2. перан. Наогул які-н. рыштунак (жарт.).

Паляўнічыя д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альпіні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца альпінізмам.

|| ж. альпіні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. альпіні́сцкі, -ая, -ае.

А. рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вандро́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандроўніцтвам. Вандроўніцкае жыццё. Вандроўніцкі шлях. // Неабходны для вандроўніка, вандравання. Вандроўніцкі рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМУНІ́ЦЫЯ

(польск. amunicja ад лац. munitio прымацаванне, рыштунак),

устарэлая назва прадметаў (рамяні, сумкі, чахлы і інш.), якія аблягчаюць вайскоўцам нашэнне зброі, боепрыпасаў, асабістых рэчаў і харчавання. Ва ўзбр. Сілах Рэспублікі Беларусь наз. рыштунак ваенны. Конская амуніцыя — рэчы для запрагання, сядлоўкі і наўючання жывёлы.

т. 1, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

амуні́цыя, -і, ж. (уст.).

1. Паходны рыштунак байца (акрамя зброі і адзення).

Пры поўнай амуніцыі (з усім тым, што ваеннаслужачы павінен мець у паходзе).

2. Больш шырока: адзенне і прылады.

|| прым. амуні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ekwipunek, ~ku

ekwipun|ek

м. экіпіроўка; рыштунак; амуніцыя;

turystyczny ~ek — турыстычны рыштунак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)