Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
бу́драж., бот. блю́шчык, -ку м., расхо́днік, -ку м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
cat’s-foot
[ˈkætsfʊt]
n., Bot.
блю́шчык, расхо́днік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
rozchodnik
м.бат.расходнік (Sedum L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Зайцава капуста 4/472, гл.Расходнік
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Скрыпу́н ‘расходнік пурпуровы, Sedum purpureum L.’ (Кіс., Касп.), ‘від пустазелля’ (Скарбы). Рус.скрипу́н ‘расходнік’. Да скрыпець — расліна скрыпіць у руках, калі яе церці або ціснуць, гл. Аненкаў, 325; іншая народная назва — заячча капуста (Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няту́скны ’нябляклы, яркі’ (А. Салавей). Да туск ’туман, цемра’, параўн. чэш.netusk ’расходнік’, ням.Immergrün ’тс’ (’заўсёды зялёны’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабачкі ’расходнік едкі Sedum acre’ (брэсц., Федар.; гродз., Кіс.). Ад раба́к1 з-за знешняга падабенства расліны — галінастыя сцяблы, аблепленыя яйцападобнымі лістамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сайгачья капуста ’расліна расходнік звычайны, Ledurn vulgare L.’ (Дэмб. 1, 293). Да сайгак (гл. папярэдняе слова). Аб матывацыі назвы гл. заячья капуста.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КСЕРАФІ́ТЫ [ад грэч. xēros сухі + ...фіт(ы)],
расліны засушлівых мясцін, здольныя з дапамогай некат. прыстасаванняў (гл.Ксерамарфізм) пераносіць перагрэў і абязводжванне. Сукуленты маюць мясістае лісце, паверхневую каранёвую сістэму, утрымліваюць у клетках значную колькасць звязанай вады (напр., алоэ, кактусы, скочкі, расходнік і інш.). У геміксерафітаў добра развіта каранёвая сістэма, якая дасягае грунтавых вод, інтэнсіўныя транспірацыя і абмен рэчываў (вярблюджая калючка, шалфей і інш.). Эўксерафіты — апушаныя расліны з нізкаінтэнсіўным абменам рэчываў, маюць неглыбокую (50—60 см) каранёвую сістэму (калматка палявая, некат. віды палыну, цмен пясчаны і інш.). Пайкілаксерафіты пры значным абязводжванні пераходзяць у анабіёз, маюць у сабе 2—5% вады, але арганізацыя клеткі не парушаецца ў выніку захоўвання энергет. паўнацэннасці дыхання (некат. мхі, лішайнікі).