расхо́днік, -у, м.

Травяністая расліна сямейства таўсцянкавых з жоўтым мясістым сцяблом і лісцем; зайцава капуста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхо́днік

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. расхо́днік
Р. расхо́дніку
Д. расхо́дніку
В. расхо́днік
Т. расхо́днікам
М. расхо́дніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

расхо́днік, -ку м., бот. очи́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхо́днік, ‑а, м.

Травяністая расліна сямейства таўсцянкавых з жоўтым мясістым сцяблом і лісцем; зайцава капуста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расхо́днік ’расліна Sticta pulmonacca, ужываецца простымі людзьмі замест груднога чаю’ (Нас.), ’расліна зайцава капуста’, ’падалешнік, лугавая расліна’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’блюшчык, Glechoma hederacea L.’ (Кіс.), разхо́днік ’тс’ (Ласт.), росхо́днік ’тс’ (ТС), укр. росхі́дник ’зайцава капуста, Sedum acre L.’, рус. росхо́дник ’тс’, польск. rozchodnik ’тс’, харв. razhodnik ’паслён, Solanum dulcamara L.’, славен. razhọ̑dnik ’тс’. Тлумачыцца тым, што яго адросткі “расходзяцца па зямлі” (Махэк, Jména, 95; Мяркулава, Очерки, 110). Гл. ход, хадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блю́шчык, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных; расходнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

очи́ток бот. расхо́днік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́дра ж., бот. блю́шчык, -ку м., расхо́днік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скрыпу́нрасходнік пурпуровы, Sedum purpureum L.’ (Кіс., Касп.), ‘від пустазелля’ (Скарбы). Рус. скрипу́нрасходнік’. Да скрыпець — расліна скрыпіць у руках, калі яе церці або ціснуць, гл. Аненкаў, 325; іншая народная назва — заячча капуста (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няту́скны ’нябляклы, яркі’ (А. Салавей). Да туск ’туман, цемра’, параўн. чэш. netuskрасходнік’, ням. Immergrün ’тс’ (’заўсёды зялёны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)