1. Прыйсці ў няспраўнасць. Тады нешта разладзіўся ляжак і нельга было выпаліць у печы, каб не напусціць поўную хату дыму.Сачанка.
2.Расстроіцца, парушыцца, перастаць ладзіцца. Дружба разладзілася. □ Але вяселле ўжо разладзілася, госці паўставалі з-за стала і пачалі разыходзіцца.Сабаленка.[Галіна:] — [Пісаў], што ніколі не забудзе тых дзён... Пісаў, што ўспамінае, — таксама... Але хутка перапіска разладзілася.Мележ.
3. Страціць свой строй, лад. Станок разладзіўся.
4.Расстроіцца, сапсавацца (пра здароўе).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскле́іцца, -кле́юся, -кле́ішся, -кле́іцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся ў месцах склейкі.
Канверт расклеіўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разладзіцца, расстроіцца (разм.).
Вяселле расклеілася.
3.перан. Занемагчы, стаць вялым, слабым, заняпасці духам (разм.).
Бабуля занемагла, зусім расклеілася на старасці год.
|| незак.раскле́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Раскалоцца ад удару, трэснуць, распасціся на часткі.
Шклянка разбілася.
Самалёт разбіўся.
2.перан.Расстроіцца, разбурыцца.
Разбіліся планы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяліцца на часткі, групы.
Р. на атрады.
4. Пашкодзіць, разбіць сабе да крыві частку цела пры падзенні, удары або забіцца насмерць.
Р. насмерць.
|| незак.разбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
rozklekotać się
rozklekota|ć się
зак. разладзіцца, расстроіцца;
nerwy się ~ły перан. нервы расхадзіліся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
расхвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пачаць моцна хвалявацца, стаць бурным (пра мора, возера, раку і пад.).
2. Пачаць моцна хвалявацца, непакоіцца; расстроіцца. Я так расхваляваўся, што не мог доўга заснуць.Гамолка.— А ты што, дамоў не заглянеш? — Некалі, ды і не варта, толькі расхвалююцца старыя.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́дзіцца
1. (прыйсці ў няспраўнасць) verságen vi;
2. (расстроіцца) nicht zu Stánde kómmen*; aus dem Leim [aus den Fúgen] géhen*;
3. (пра музычны інструмент) verstímmt sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
расхіста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаць доўга і моцна хістацца. Спрытны Ра пераскочыў на суседнюю галіну, але яна так нахілілася і расхісталася, што другім няма чаго было і думаць .. [ісці] за ім.Маўр.
2. Стаць хісткім, няўстойлівым ад хістання. [Пётр:] — Расхісталіся гайкі, нож стукае, а там і сарвацца можа.«Звязда».
3.перан. Стаць слабым; расстроіцца. Дысцыпліна расхісталася. Здароўе расхісталася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассо́хнуцца, ‑нецца; пр. рассохся, ‑сохлася; зак.
Высахнуць да такой ступені, каб утварыліся шчыліны. — Бяры, Антось, ты човен гэты. Рассохся трохі ён за лета.Колас.— Хачу вады ў балею нанасіць, каб не рассохлася.Зуб.//перан.Разм. Разладзіцца, расстроіцца. [Маці — Андрэю:] — Зося вучыцца пачне. Яна ж збіраецца ў інстытут. І вяселле ёй тады не да ладу стане. Баюся, каб яно не рассохлася ў вас.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расстро́йства, ‑а, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. расстройваць — расстроіць і расстройвацца — расстроіцца.
2. Замяшанне, разгубленасць. Калона прыйшла ў расстройства.
3. Няспраўны, заняпалы стан (у эканоміцы, гаспадарцы і пад.); беспарадак. Расстройства ў фінансавых справах.// Разлад, нелады паміж кім‑н. Сямейнае расстройства.
4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх‑н. органаў, сістэмы. Расстройства страўніка. Расстройства нервовай сістэмы.
5. Благі настрой, парушэнне душэўнай раўнавагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскіда́цца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, разбурыцца, разваліцца на часткі.
Печ раскідалася.
2.перан. Разладзіцца, расстроіцца.
Вяселле раскідалася.
3. Размясціцца на вялікай прасторы, далёка адзін ад аднаго.
Рэдкія бярозкі раскідаліся на пагорку.
4. Раскінуць рукі, ногі (у сне).
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, немагчымым для язды (пра дарогу напрадвесні і ранняй вясной; разм.).
6. Захапіцца кіданнем чаго-н. (разм.).
7. Нарадзіць дзіця (разм.).
8. Заняцца адначасова многімі справамі, не засяроджваючыся ні на чым.