Swimming is a good way to unwind. Плаванне – добры спосаб расслабіцца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
раскі́снуць, -ну, -неш, -не; раскіс, -сла; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вільгаці, вады ператварыцца ў вязкае месіва, размокнуць, разбухнуць.
Зямля раскісла.
Боты раскіслі.
2.перан.Расслабіцца, разамлець (ад гарачыні, выпіўкі і пад.).
Р. на сонцы.
Выпіў шклянку і раскіс.
3.перан. Паддацца залішняй чуллівасці.
|| незак.раскіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Раскідо́н ’неберажлівы чалавек; мот’ (Гарэц., Юрч. Вытв.). Да раскіда́ць, раскі́дваць (гл. кідаць) з метафарычным пераносам, які фармальна рэалізуецца ў экспрэсіўным суфіксе, параўн. такога ж кшталту раскіду́ха ’тс’ (Мат. Гом., Юрч. Вытв.); сюды ж таксама раскі́да ’тс’ (Юрч. Вытв.), раскі́длівы ’марнатраўны’ (Гарэц.). Параўн. суч. рус.раскидо́н ’дарэмная трата грошай’, закидо́н ’дзівацтва’, расслабо́н (ад расслабіцца ’зняць стрэс’) з жарганізацыяй суфікса ‑он (Земская і інш., Слав. языкозн., XII, 301).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змяк, ‑ла; зак.
1. Стаць мяккім; размякнуць. Папера змякла. Хлеб змяк.
2.Разм. Зрабіцца вялым; расслабіцца, абмякнуць. Змякла, стамілася цела.Шынклер.Бацька азірнуўся і адразу змяк. — А, Косця? Ты калі прыехаў? — Нядаўна з поезда! Быў ужо і дома.Карпюк.
3.Абл. Змокнуць. Ішоў [дзядуля] ад станцыі да Брудзянішак пехатою і трапіў пад заліўны дождж, змяк наскрозь і празяб.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. размяк, ‑ла; зак.
1. Стаць мяккім. Пад поўдзень асфальт на вуліцы размяк і ўспацеў чорнымі кроплямі смалы.Гарбук.Хутка .. дарога размякла, ператварыўшыся ў густую кашу, і машына спынілася.Сіняўскі.
2.перан. Стаць вялым, расслабіцца (пра фізічны стан чалавека). Пасля доўгай непагадзі сонца здавалася такім цёплым, пяшчотным, што людзі размяклі і паступова паснулі.Маўр.
3.перан. Прыйсці ў стан душэўнай чуллівасці, стаць ласкавым, добрым. Паходня завагаўся: можна было прайсці праз парк, але і там, як і на гэтай вуліцы, пачне прыгадвацца на кожным кроку мінулае — расхвалюешся, размякнеш.Хадкевіч.[Алесь] размяк. Узяў .. [Майку] далонямі за галаву. — Ты ... не плач, — сказаў ён. — Не трэба.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. раскіс, ‑ла; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пад дзеяннем вільгаці, вады ператварыцца ў вязкае месіва. Зямля ў стэпе адразу раскісла, набіралася цэлымі пудамі на боты.Даніленка.// Набраўшыся вільгаці, размокнуць, разбухнуць. Боты раскіслі, зняць іх было цэлае мучэнне.Карпюк.
2.перан.Расслабіцца, разамлець (ад гарачыні, выпіўкі і пад.). [Незнаёмец] адразу ж раскіс ад яды і цяпла, паваліўся спаць.Асіпенка.// Страціць волю, здольнасць дзейнічаць. — Ты прабач, але ты — баязлівец і панікёр! Пакрытыкавалі — і ты раскіс.Шамякін.Першая нягода — і раскіслі. Ніякая загартоўка не памагае...Навуменка.// Паддацца залішняй чуллівасці. Калі выйшаў Гаварушка, Зіначка нават заплакала, а Захарава з аддзела кадраў праборку ёй давала: — Раскісла! Перараджэнца гэтага шкада стала?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)