рассла́біцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рассла́блюся рассла́бімся
2-я ас. рассла́бішся рассла́біцеся
3-я ас. рассла́біцца рассла́бяцца
Прошлы час
м. рассла́біўся рассла́біліся
ж. рассла́білася
н. рассла́білася
Загадны лад
2-я ас. рассла́бся рассла́бцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час рассла́біўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рассла́біцца сов. рассла́биться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассла́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

1. Пазбавіцца сіл, напружання; аслабець. Вова расслабіўся і сёмы раз ужо не перакуліўся, калыхнуўся назад. Хомчанка. Холад між тым і асвяжаў, не даваў расслабіцца, напружваў усе мышцы. Быкаў.

2. Стаць слабкім; пасвабаднець; расслабець. [Даніла] намацаў дрыжачымі пальцамі канец раменьчыка на хамуце, рвануў яго на сябе — супонь расшморгнулася, расслабілася, і Белакапытны, вылузаўшы галаву з хамута, выскачыў з баразны. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассла́біцца erschlffen vi (s), schwach [krftlos] wrden, von Kräften kmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рассла́биться рассла́біцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разамле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць вялым, расслабіцца.

Р. ад гарачыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расслабля́цца гл. расслабіцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расслабля́цца несов., возвр., страд. расслабля́ться; см. рассла́біцца, расслабля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расслабля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да расслабіцца.

2. Зал. да расслабляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размя́кнуць, -ну, -неш, -не; размя́к, -кла; -ні́; зак.

1. гл. мякнуць.

2. перан. Стаць вялым, расслабіцца, а таксама прыйсці ў стан чуллівасці.

Р. ад пахвалы.

|| незак. размяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)