Разго́ены ’раскіданы’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з гайно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расточённый раскі́даны, растра́чаны, змарнатра́ўлены, ма́рна стра́чаны; см. расточи́ть​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

scattered

[ˈskætərd]

adj.

расьцяру́шаны, раскі́даны (у ро́зныя ме́сцы), разагна́ны; Phys. расьсе́яны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sparse [spɑ:s] adj. рэ́дкі; раскі́даны;

a sparse population рэ́дкае насе́льніцтва;

get sparse рабі́цца рэ́дкімі, радчэ́ць (пра валасы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СІ́КХІ (на мове хіндзі сікх — вучань),

паслядоўнікі сікхізму. У канцы 18 ст. стварылі ў Пенджабе ўласную дзяржаву, якая была знішчана англічанамі ў 1849 (гл. Англа-сікхскія войны). Зараз складаюць большасць насельніцтва інд. штата Пенджаб і значную ч. насельніцтва штата Утаранчал-Прадэш; асобныя абшчыны С. раскіданы па ўсёй Індыі, пераважна ў гарадах. У выніку міграцыі за мяжу абшчыны С. узніклі таксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. і Паўд. Афрыцы, у апошнія дзесяцігоддзі ў ЗША.

т. 14, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Камары́сы ’колер поўсці ў свойскіх жывёл, калі па чорнай ці бурай поўсці раскіданы белыя рысачкі ці кропелькі’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАНІЯЦЫ́БЕ (Coniocybe),

род накіпных лішайнікаў сям. каліцыевых. 24 віды. Пашыраны ў абодвух паўшар’ях ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах. На Беларусі 3 віды: К. сярністажоўтая (C. sulphurea), К. зярністая (C. furfuraceae), К. тонкая (C. gracilenta) — індыкатарны да антрапагеннага ўздзеяння від, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Трапляецца ў вільготных лясах на дрэвах, пнях, ламаччы.

Слаявіна накіпная, парашкаватая, шараватага, салатавага, лімоннага колеру. Па ёй раскіданы ніткападобныя ножкі рознай выш. з шарападобнымі пладовымі целамі (апатэцыямі). У слаявіне знаходзяцца водарасці з родаў Stichococcus і Trentepohlia.

У.​У.​Галубкоў.

Каніяцыбе тонкая.

т. 7, с. 586

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Разваява́ць (рузвуюва́ць) ’разбурыць, раскідаць, растрэсці, пабіць’ (Юрч.), развоева́ць ’разбіць, раскідаць, растрэсці’, разваява́ны ’сапсуты, парваны’ (Сцяшк.), развоёваный ’разбіты, раскіданы’ (Нас.). Ад раз- і ваява́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scattered [ˈskætəd] adj.

1. рассы́паны, расцяру́шаны, раскі́даны

2. паасо́бны, некато́ры;

sunshine with scattered showers со́нечнае надво́р’е сям-там з лі́ўнямі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дысіпаты́уны

(ад лац. dissipatus = раскіданы)

звязаны са стратамі механічнай энергіі, частка якой ператвараецца ў іншыя віды энергіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)