Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грабяні́сты, ‑ая, ‑ае.
З высокім грэбенем (у 3 знач.). Грабяністы певень.// З мноствам грабянёў (у 4 знач.). Няроўная грабяністая ралля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упляска́цца, уплешчацца; зак.
Разм.
1. Ушчыльніцца, стаць больш цвёрдым. Ралля ўпляскалася дажджом.
2. Увайсці, убіцца ў зямлю. Бацвінне ўпляскалася ў грады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́льба ’ворыва’ (палес., Выг.). Да ро́ля ’ралля’ < ралля́ (гл.). Суфікс -ба, як у назвах іншых сельскагаспадарчых працэсаў: малацьба, касьба і інш. Гл. ральба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райля́ ’ралля (звычайна веснавое ворыва)’ (астрав., навагр., ЛА, 2). Вынік нерэгулярнай дысіміляцыі доўгага лʼ, успрынятага як каранёвая група зычных, у ралля́1 (гл.): лʼлʼ > jлʼ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сява́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Тое, што і сявенька. Ралля падсохла, мяккай стала воўнай, Ужо час узяцца за сявалку.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пятрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Разм. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.). Пахне свежая ралля, пятрэе сухое бадылле, цвёрды чабор хаваецца ў іржэўнік.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Getréidefeldn -(e)s, -er ні́ва, ралля́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ворная зямля, якая не выкарыстоўваецца доўгі час на с.-г. мэты. Кароткачасовая (8—15 гадоў) аблога ў стэпавых раёнах наз. пералог, у лесастэпавых — залог. У першыя 2—3 гады ралля зарастае адна- і двухгадовымі раслінамі (бур’яністы пералог), у наступныя 5—7 гадоў — карэнішчавымі раслінамі, рыхла- і шчыльнакустовымі злакамі. Пазней развіваецца расліннае покрыва, характэрнае для сухадольных лугоў, пад ім назапашваецца арган. рэчыва і аднаўляецца прыродная ўрадлівасць глебы. На Беларусі аблогі займаюць нязначныя плошчы пераўвільготненых і цяжкадаступных малапрадукцыйных зямель.