буры́ць, буру́, бу́рыш, бу́рыць; незак., што.

1. Разбураць, рушыць.

Б. стары хлеў.

2. Свідраваць, прабіваць грунт спецыяльным інструментам.

|| зак. прабуры́ць, -буру́, -бу́рыш, -бу́рыць; -бу́раны.

|| наз. бурэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бактэрыяфа́г, ‑у, м.

Прыроднае рэчыва, здольнае разбураць і паглынаць мікраарганізмы (пераважна бактэрыі).

[Ад слова бактэрыя і грэч. phagos — пажыральнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збура́ць

‘звальваць што-небудзь у кучу, разбураць, ссоўваць што-небудзь са сваіх месцаў’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. збура́ю збура́ем
2-я ас. збура́еш збура́еце
3-я ас. збура́е збура́юць
Прошлы час
м. збура́ў збура́лі
ж. збура́ла
н. збура́ла
Загадны лад
2-я ас. збура́й збура́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час збура́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

devastate [ˈdevəsteɪt] v. спусто́шваць, спусташа́ць; разбура́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бактэрыялізі́н, ‑у, м.

Рэчыва біялагічнага паходжання, здольнае разбураць бактэрыі брушнога тыфу, сібірскай язвы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., што (разм.).

1. Біць, крышыць на дробныя часткі.

Т. шкло.

2. Ламаць, крышыць, разбураць.

Танкі трушчылі ўсё на сваім шляху.

|| зак. стру́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛІТАФІ́ЛЫ [ад літа... + ...філ(ы)],

1) расліны і жывёлы, якія жывуць пераважна на камяністым субстраце (напр., лішайнікі, некат. малюскі, матылі, жукі, рыбы, яшчаркі і інш.).

2) Каменяточцы, звычайна нерухомыя або з запаволенымі рухамі марскія жывёлы (напр., некат. губкі, малюскі, многашчацінкавыя чэрві, ракападобныя), здольныя разбураць горныя пароды, каралы, ракавіны малюскаў.

т. 9, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эрадзі́раваць, ‑руе; незак., што.

Спец. Утвараць эрозію (у 1 знач.), разбураць глебу, паверхню зямлі (пра вецер, ваду).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бактэрыяфа́гі

(ад бактэрыі + фагі)

вірусы, здольныя разбураць і паглынаць бактэрыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

разва́ливатьI несов. (к развали́ть)

1. разва́льваць, разбу́рваць, разбура́ць;

разва́ливать стену́ разва́льваць (разбура́ць) сцяну́;

2. перен. разва́льваць;

разва́ливать хозя́йство разва́льваць гаспада́рку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)