пля́ма ж., прям., перен. пятно́ ср.;
чарні́льная п. — черни́льное пятно́;
гане́бная п. — позо́рное пятно́;
○ жо́ўтая п. — анат. жёлтое пятно́;
сляпа́я п. — слепо́е пятно́;
со́нечныя ~мы — со́лнечные пя́тна;
радзі́мая п. — роди́мое пятно́;
◊ бе́лая п. — бе́лое пятно́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пятно́ ср.
1. пля́ма, -мы ж.; (место другого цвета, голое место) ла́піна, -ны ж.;
жёлтое пятно́ анат. жо́ўтая пля́ма;
со́лнечные пя́тна со́нечныя пля́мы;
2. перен. пля́ма, -мы ж.; га́ньба, -бы ж., знява́га, -гі ж.;
◊
роди́мое пятно́ а) (родинка) радзі́мы знак, радзі́мка; б) перен. (пережиток) радзі́мая пля́ма.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пля́ма, ‑ы, ж.
1. Знак, месца на паверхні як брудны след чаго‑н. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Кожны .. [Раманаў] крок адбіваўся на падлозе мокраю плямаю. Колас. // Частка паверхні, якая выдзяляецца чым‑н. Пасля ліўня яшчэ з раніцы зялёныя ўзгоркі ляжалі чорнымі плямамі. Васілевіч. Маленькае акенца ледзь выдзялялася жаўтавата-шэрай плямай. Кулакоўскі.
2. перан. Што-небудзь ганебнае. Але калі ўчора .. [Пракоп] хацеў знайсці якую-небудзь пляму ў жыцці калгаса, то цяпер ён шчыра хацеў, каб гэтых плям тут не было. Колас. [Гарлахвацкі:] Спадзяюся, што смецця з хаты выносіць вы не будзеце, каб гэта не лягло бруднай плямай на нашу ўстанову. Крапіва.
•••
Белая пляма — а) недаследаваны або маладаследаваны раён; б) перан. аб якім‑н. нявырашаным пытанні.
Жоўтая пляма — вельмі чуллівае да святла месца сятчаткі вока каля выхаду зрокавага нерва.
Радзімая пляма — а) прыроджанае змяненне скуры; б) перан. недахоп, які з’яўляецца перажыткам чаго‑н.
Сляпая пляма — месца ўваходу ў сятчатку валокнаў зрокавага нерва, якое пазбаўлена палачак і колбачак.
Сонечныя плямы — утварэнні на паверхні сонца, якія здаюцца цёмнымі плямамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)