этыке́т-пістале́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. этыке́т-пістале́т этыке́т-пістале́ты
Р. этыке́т-пістале́та этыке́т-пістале́таў
Д. этыке́т-пістале́ту этыке́т-пістале́там
В. этыке́т-пістале́т этыке́т-пістале́ты
Т. этыке́т-пістале́там этыке́т-пістале́тамі
М. этыке́т-пістале́це этыке́т-пістале́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пісталет-кулямёт 8/451

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сігнальны пісталет

т. 14, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІСТАЛЕ́Т-КУЛЯМЁТ,

індывідуальная аўтаматычная зброя высокай скарастрэльнасці, прызначаная для паражэння жывой сілы ў блізкім баі. Спалучае партатыўнасць пісталета і бесперапыннасць кулямётнага агню. Калібр 7,62—11,43 мм. Сілкаванне ад магазінаў скрыначнага (25—35 патронаў) або барабаннага (71 патрон) тыпу; тэмп стральбы 450—1000 стрэлаў/мін.

Створаны італьянцам А.​Рэвелі (1915), у Расіі — У.Р.Фёдаравым (1916), у СССР — Ф.В.Токаравым (1927). На ўзбраенні Чырв. Арміі П.-к. канструктараў В.А.Дзегцярова (ПКД-40), Г.С.Шпагіна (ПКШ-41), А.І.Судаева (ПКС-43) і інш.; у герм. арміі — МР-38-40, амер. — МЗ, брыт. «Стэн», фінл. «Суомі». Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну; звычайна наз. аўтаматамі.

На ўзбраенні сучасных армій шэрагу краін амер. «Інгрэм», італьян. «Берэта», аўстр. «Штэер», ізраільскі «Узі» і інш. У арміях краін СНД больш пашыраны аўтаматы сістэмы М.Ц.Калашнікава і інш., якія выкарыстоўваюцца замест П.-к.

Літ.:

Гл. пры арт. Зброя.

Пісталеты-кулямёты: 1 — ПКС (Расія); 2 — «Берэта» (Італія); 3 — «Хеклер і Кох» (Германія).

т. 12, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пістале́т-кулямёт м. вайск. Maschnenpistole f -, -n (скар. МPi)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бра́ўнінг, -а, мн. -і, -аў, м.

Аўтаматычны пісталет невялікіх памераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пісто́ль

‘манета; пісталет

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пісто́ль пісто́лі
Р. пісто́ля пісто́ляў
Д. пісто́лю пісто́лям
В. пісто́ль пісто́лі
Т. пісто́лем пісто́лямі
М. пісто́лі пісто́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пуга́ч

‘цацачны пісталет

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пуга́ч пугачы́
Р. пугача́ пугачо́ў
Д. пугачу́ пугача́м
В. пуга́ч пугачы́
Т. пугачо́м пугача́мі
М. пугачы́ пугача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пісто́ля

пісталет

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пісто́ля пісто́лі
Р. пісто́лі пісто́ль
Д. пісто́лі пісто́лям
В. пісто́лю пісто́лі
Т. пісто́ляй
пісто́ляю
пісто́лямі
М. пісто́лі пісто́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАКЕ́ТНІЦА,

гл. Сігнальны пісталет.

т. 13, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)