Печатарнік ’сакратар, які прыкладвае пячаткі’ (Нас.). У выніку кантамінацыі польск.pieczątarz і ўсх.-слав.печатник, параўн. стараж.-рус.печатникъ ’службовая асоба, якая захоўвае пячаць і прыкладвае яе’ (1284 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІСА́КАЎ Багдан, майстар сярэбранай справы сярэдзіны 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. «Жалаваны» майстар Сярэбранай палаты. Зрабіў 2 пячаткі (1656) для цара Аляксея Міхайлавіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сфрагі́стыка
(ад гр. sphragis = пячатка)
дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́МА (лац. Gemma),
твор гліптыкі, каштоўны або паўкаштоўны камень з урэзанымі (інталія) або выпуклымі (камея) выявамі. У старажытнасці гему выкарыстоўвалі як пячаткі, знакі ўласнасці, пазней — як амулеты, упрыгожанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
храни́тель
1. захава́льнік, -ка м.;
2.(должностное лицо) хава́льнік, -ка м.;
храни́тель печа́ти хава́льнік пяча́ткі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).
3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).
|| прым.ка́нцлерскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МІКУЛА́ЕЎ Фёдар, гравёр і ювелір 2-й пал. 17 ст. «Чаканнай і чэрневай справы жалаваны майстар». Выхадзец з Беларусі. З 1663 працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1669 зрабіў чаканныя абклады абразоў, посуд і інш. начынне для маскоўскіх храмаў. Сярод інш. работ: чаканныя арлы да панцыраў і посуд для царскага двара, гравіраваныя дзярж.пячаткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖХУКА́Р,
археалагічная культура эпохі энеаліту (16—15 ст. да н.э.) на тэр. Сінда (Зах. Пакістан). Прасочваецца на некат. помніках, у т. л. каля сучаснага паселішча Джхукар, дзе змяняе Інда даліны цывілізацыю. Характэрная двухкаляровая кераміка, якая мае аналагі з Белуджыстанам. Выяўлены своеасаблівыя пячаткі з каменю, фаянсу і гліны, медныя шпількі, правушныя сякеры, характэрныя для тэр. Сярэдняга Усходу. Некат. даследчыкі звязваюць развіццё Дж. з арыйцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pad1[pæd]n.
1. паду́шачка (у розных знач.); мя́ккая пракла́дка;
an ink pad паду́шачка для пяча́ткі
2. блакно́т
3. ро́ўная пляцо́ўка;
a launching pad пускава́я пляцо́ўка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АМУДАР’І́НСКІ СКАРБ.
Знойдзены ў 1877 на гарадзішчы Тахці-Кувад у вярхоўях р. Амудар’я на Пд Таджыкістана. Датуецца 5—4 ст. да н.э. Захавалася 178 залатых і сярэбраных прадметаў: аб’ёмныя фігуркі, посуд, рэльефныя рэчы, пласцінкі з адціснутымі выявамі, пярсцёнкі і пячаткі, бранзалеты, дробныя ўпрыгожанні, манета Ахеменідаў. Большасць рэчаў зроблена майстрамі Ахеменідскай дзяржавы і Бактрыі. Асобныя рэчы адлюстроўваюць традыцыі мідыйскага мастацтва, звярынага стылю стэпавых плямёнаў Еўразіі. Захоўваецца ў Брытанскім музеі і Музеі Вікторыі і Альберта ў Лондане.