Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пясчанка (расліна) 8/654—655
- » - вузкалістая 8/655 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пясчанка грабеньчуковая (грызун) 4/48—49 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
песча́нказоол.пясча́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПЯСО́ЧНІКІ (Calidris),
род птушак сям. бакасавых атр. сеўцападобных. 14 відаў. Пашыраны на Пн Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. Гняздуюць пераважна ў тундры, на зімоўку мігрыруюць. На Беларусі зрэдку гняздуе 1 від — чорнаваллёвік; на пралётах трапляюцца 5 відаў: кулік-верабей, чырвонаваллёвік, П. марскі (C. maritima), П. белахвосты (C. temminckii) і пясчанка (C. alba).
Даўж. да 25 см, маса да 205 г. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба прамая ці крыху сагнутая ўніз, ногі доўгія, хвост кароткі. Апярэнне зверху цёмнае, стракатае, знізу пераважна белае. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Нясуць 3—5 (звычайна 4) яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЯ́НКА,
рака ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 29,7 км. Вадазбор нізінны (пл. 205 км²). Пачынаецца каля паўн.-зах. ускраіны в. Рассвет Акцябрскага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Скалка Светлагорскага р-на. Асн. прыток — р.Пясчанка (справа). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РКІ,
возера ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 16 км на ПдУ ад г. Калінкавічы. Пл. 0,34 км², даўж. 1,75 км, найб.шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі 5,1 км. Схілы катлавіны выш. да 12 м, на ПнУ да 4 м, пад хмызняком, на Пд разараныя. Берагі пераважна забалочаныя, месцамі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз.Пясчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ПА,
рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р.Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 147 км². Пачынаецца каля в. Грабава Зэльвенскага р-на, цячэ праз воз. Азяранскае, упадае ў р. Шчара на ПнЗ ад в.Пясчанка Мастоўскага р-на. Рэчышча на працягу 9 км каналізаванае. Пойма да возера амаль на ўсім працягу забалочаная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПЕТЭ́КСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Туркменіі, на ПдУ Каракумаў. Створаны ў 1928 для аховы прыроднага комплексу пустыні Каракумы. З 1978 біясферны запаведнік. Пл. 34,6 тыс.га. Замацаваныя бугрыстыя (з зараснікамі белага і чорнага саксаулаў) і барханна-градавыя пяскі. У фауне пераважаюць вялікая пясчанка, тушканчыкі, суслікі, джэйран, заяц-пясчанік; у арнітафауне 196 відаў птушак, у т. л. беркут, пугач пустынны, сыч дамавы, каршун чорны, сойка саксаульная, дзяцел белакрылы; 23 віды паўзуноў, у т. л. шэры варан, геконы, чарапахі, эфа пясчаная, страла-змяя; каля 1 тыс. відаў насякомых і павукападобных, у т. л. скарпіён, фаланга, тарантул, жукі-скарабеі, жужалі. Многія расліны і жывёлы — рэдкія і эндэмічныя віды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙШМАНІ́І (Leishmania),
род жгуцікавых сям. трыпанасамід атр. кінетапластыд. Унутрыклетачныя паразіты паўзуноў, некаторых млекакормячых (пясчанка, суслік і інш. грызуны, сабака) і чалавека. У чалавека паразітуюць 3 віды Л.: трапічная (L. tropica), бразільская (L. brasiliensis) і Донавана (L. donovani) — узбуджальнікі адпаведна скурнага, слізіста-скурнага і вісцэральнага лейшманіёзаў. Перадаюцца праз укусы маскітаў (з роду Флебатомус і інш.).
Памеры 2—7 мкм. У арганізме жывёл (на лейшманіяльнай стадыі) трапляюцца толькі бязжгуцікавыя, круглаватыя або авальныя формы Л. Яны маюць ядро (трофануклеус) і падобнае на кароткую палачку ўключэнне (блефарапласт). У арганізме маскіта Л. набываюць (на лептаманаднай стадыі) верацёнападобную форму і жгуцік, які адыходзіць ад блефарапласта.
Да арт.Лейшманіі: 1 — клетка з паразітамі — узбуджальнікамі скурнага лейшманіёзу; 2 — жгуцікавыя формы лейшманій у культуры.