Пузга́н ’пузацік’: чародка малых суседскіх пузганоў (глыб., Полымя, 1998, 12, 108), пузан, пузган ’чалавек з вялікім жыватом’ (бяроз., шуміл., паст., Сл. ПЗБ). Да пу́за (гл.); форма пузан узмоцнена экспрэсіўным суфіксам -гай (параўн. аўчуган, зладзю‑ гай і пад.). Саўка (Запісы, 23, 56) бачыць у пуцган ’пузаты’ (Стома–Сініца) першаснае пузан з устаўным г, характэрным для ўсходнебалтыйскага арэала, паралельнае да лазіцьладзган ’пра малое, якое лазіць куды не трэба’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tłuścioszek

м. ласк. бутуз, пузан, таўстун

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Wmme, Wmpe

f -, -n разм. пуза́н, пуза́ты чалаве́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Начва́чпузан; абжора’ (Цых.; зэльв., Жыв. сл.; клец., Нар. лекс.; карэл., Янк. 1). Відаць, ад ночвы ’начоўкі’: ’які мае жывот, як ночвы’ ці ’які з’ядае поўныя ночвы ежы’, суфіксацыя пад уплывам пузач, брухач і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пундач ’рыба Cottus gobio Linne’ (басейн Нёмана; Жук., 397; Жукаў, 156); сюды ж пу́нда ’невялікая тоўстая рыбка’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pundzis ’джгір’, у аснове значэнне ’тоўсты, пузаты’, параўн. літ. дыял. pundzyla ’таўстун, пузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валюхпузан, цяльпук, мяла’ (Клім.), валюхла ’капун, павольны ў хадзьбе чалавек’ (З нар. сл.), валюх‑валюх ’выклічнік (пра хаду)’ (КСП). Да валяць з экспрэсіўнай суфіксацыяй; параўн. валёх‑валёх ’выклічнік’, рус. валях, валяха, валяшка, валява, валюга, валюшка ’цяльпук’, увалень, бесар. валюхаваты ’цяльпук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Wanst

m -(e)s, -Wänste

1) пу́за, трыбу́х

2) таўсту́н, пуза́н

sich (D) den ~ vllschlagen* [füllen] — груб. набі́ць сабе́ пу́за

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Трыбу́х (трабу́х, трябу́х) ‘страўнік’ (ТСБМ, Федар. 4, Бяльк., Касп., Варл., Сцяшк., Сл. Брэс., Пятк. 2, Растарг.), ‘страўнік у жывёл’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ‘кіндзюк; страўнік жывёлы, начынены грэцкай кашай са шкваркамі альбо з кавалачкамі сала’ (Ласт., Малч.), ‘вантробы’ (Байк. і Некр., Др.-Падб., Сл. Брэс.), ‘сальцісон’ (Сл. Брэс.), трыбухі́ ‘вантробы (страўнік, кішкі і інш.)’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Ласт., Пятк. 2, Байк. і Некр., Мат. Гом., Мат. Маг., Юрч. Вытв.), трыбухе́ ‘тс’ (Скарбы), трыбушкі́ ‘ўнутранасці дробных жывёл, якія ўжываюцца ў ежу (парасячыя, індычыя, рыбныя)’ (Нас.), трыбу́х/трыбушо́к ‘пуп у птушак’ (гродз., ЛА, 1), трыбу́х ‘пуза, чэрава’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Байк. і Некр., Вруб.), ‘вялікі жывот’ (Сл. ПЗБ, Скарбы, Жд. 1); ст.-бел. требухи ‘трыбухі, вантробы’ (ГСБМ), ц.-слав. трибухъ ‘страўнік, жывот’; сюды ж трыбуха́ч ‘пузаты чалавек’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц.; маладз., Янк. Мат.; клец., Нар. лекс., ТСБМ, Сцяшк., Сл. Брэс.), ‘чалавек з вялікім жыватом’ (карэліц., ЖНС; гарад., Сл. ПЗБ); трыбухле́й ‘брухач, пузан’ (зэльв., Нар. словатв.; івац., Сл. ПЗБ); трыбушы́шча ‘таўстун’ (Юрч. СНЛ); трыбушы́на ‘цела, тоўстае чэрава’ (Нас.), трыбу́шнік ‘падчарэўе (сала з ніжняй часткі свіной тушы)’ (дзятл., ЛА, 4), трыбушня́ ‘трыбухатая’ (Сцяц.), трыбуха́тасць ‘тлустасць’ (Юрч. СНЛ). Укр. требу́х ‘чэрава’, ‘страўнік’, ‘вантробы жывёлы’, ‘свіны страўнік, начынены мясам і правялены’, требу́ха́ ‘тс’, трибу́х ‘тс’, трембуха́чпузан’; рус. требуха́ ‘вантробы’, польск. дыял. trybuch, terbuch ‘чэрава, пуза’, н.-луж. tarbuch ‘тс’, усх.-чэш. terboch ‘тс’, ст.-чэш. teřbuch, teřich (у якім ‑řich пад уплывам břich ‘пуза, чэрава, жывот’), славац. terbuch, trebucha ‘падбародак’, ‘вялікае пуза, чэрава’, славен. trébuh ‘жывот, пуза, кішэчнік’, trebûšec, trebûšek, trebûšič ‘тс’, рэз’ян. tríbu, trebuh, treibuh ‘чэрава, пуза’ (XVI ст.), харв. tr̀buh, чак. trbȕh, серб. тр́бух ‘жывот, кішэчнік’, ‘пуза’, тр́ба ‘страўнік’, тр́бу, трбу̏а ‘тс’, балг. тръбу́х, тъ́рбух ‘жывот, пуза’, макед. трбув ‘жывот; страўнік’, ст.-слав. тръбухъ ‘рэшткі з вантробаў’, ‘кішэчнік’. Этымалогія і рэканструкцыя праславянскай формы няпэўныя (ESJSt, 17, 995). Прасл. *tьrbuch, згодна з Карскім (1, 188), адпавядае найбольш распаўсюджанай форме беларускага слова; рус. требух таксама можна вывесці з прасл. *tьrbuxъ; да апошняга ўзводзяцца некаторыя паўд.-слав. лексемы. Для славенскай мовы адпаведным з’яўляецца *trěbuxъ (Сной у Бязлай, 4, 217–218), для н.-луж. характэрна *tъrb‑ , а для зах.-слав. моў — *terb‑ (пасля метатэзы плаўных з *treb‑). Дапускаючы прасл. *terbuxъ/*tьrbuxъ, Куркіна (ОЛА, Исследов. 1984, 275) тлумачыць семантыку слова як ‘вантробы забітага звера, з якіх даставалі (“выцярэблівалі”) ‘мяса’, гл., аднак, супрацьлеглае дзеянне ў трабі́ць ‘набіваць у трыбух’: трабіць і трабіць трабух (Мова Сен.). Экспрэсіўная суфіксацыя, як у *kъlbuxъ (Глухак, 637), параўн. каўбу́х ‘страўнік жывёлы’ (Сл. ПЗБ), гл. коўб2. Іншыя версіі з’яўляюцца менш пераканаўчымі. Сюды ж, відаць, таксама трыбушно́ ‘сытна, трывала’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)