псіхафізіяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел псіхалогіі, які вывучае ўплыў фізіялагічных працэсаў на псіхічныя з’явы і наадварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асаблі́васць, ‑і, ж.

Характэрная, адметная ўласцівасць, якасць, прыкмета каго‑, чаго‑н. Псіхічныя асаблівасці чалавека. Асаблівасці правапісу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

1. гл. ламаць.

2. спец. Фізічныя і псіхічныя расстройствы, якія развіваюцца ў хворых на наркаманію і алкагалізм праз некаторы час пасля спынення прыёму наркотыкаў, алкаголю або памяншэння іх дозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псіхі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхікі, звязаны з псіхікай. Псіхічная дзейнасць. Псіхічныя працэсы. Псіхічнае захворванне. Псіхічная атака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

психи́ческий псіхі́чны;

психи́ческое расстро́йство псіхі́чнае расстро́йства;

психи́ческие боле́зни псіхі́чныя хваро́бы;

психи́ческая ата́ка воен. псіхі́чная ата́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

psychiczny

psychiczn|y

псіхічны;

choroby ~e — псіхічныя хваробы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

псі́хіка, -і, ДМ -хіцы, ж.

Сукупнасць душэўных адчуванняў, уяўленняў, пачуццяў, думак як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэчаіснасці; душэўны склад чалавека.

Здаровая п.

|| прым. псіхі́чны, -ая, -ае.

Псіхічныя хваробы (хваробы расстройства мазгавых цэнтраў, нервовай сістэмы). Псіхічная атака (від атакі, разлічанай на застрашванне, падаўленне волі, псіхікі тых, хто абараняецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МО́ЗГ,

цэнтральны аддзел нерв. сістэмы жывёл і чалавека, які забяспечвае рэгуляцыю жыццёвых функцый арганізма, у т. л. вышэйшую нерв. дзейнасць; у чалавека — псіхічныя функцыі, мысленне. Падзяляецца на галаўны мозг і спінны мозг. Гл. таксама Цэнтральная нервовая сістэма.

т. 10, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЮЦЫНАГЕ́НЫ (ад галюцынацыі + ...ген(ы)], псіхатаміметыкі, дызлептыкі, прыродныя і сінт. рэчывы, здольныя выклікаць у людзей разнастайныя псіхічныя парушэнні, у т. л. галюцынацыі. Паводле хім. будовы падзяляюцца на вытворныя фенілэтыламіну (адрэнахром, адрэналюцін, мескалін); вытворныя крыптаміну (дыэтыламід лізергінавай кіслаты, псілацыбін, буфатэнін); вытворныя дыбензіпірану (канаблоіды, або гашыш, — прэпараты з індыйскіх канапель); інш. хім. рэчывы (серніл і інш.). Прыродныя галюцынагены маюць расліннае паходжанне. Іх здабываюць з некаторых мекс. грыбоў і спарынні, кактусаў, канапель, каранёў магільніку, саломкі і каробачак маку і інш.; шэраг такіх алкалоідаў належыць да наркатычных сродкаў. Найб. вывучана дзеянне мескаліну і дыэтыламіду лізергінавай кіслаты (выклікаюць выразныя псіхічныя парушэнні са зрокавымі галюцынацыямі). На Беларусі лек. і навук. выкарыстанне галюцынагенаў забаронена.

Ф.​М.​Гайдук.

т. 5, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псіхаге́ніі псіхагені́і

(ад псіха- + гр. genos = род, паходжанне)

псіхічныя захворванні, якія выклікаюцца цяжкімі перажываннямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)