ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ ПРЭ́МІІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

дзяржаўныя ўзнагароды за творчыя дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Устаноўлены ЦК КПБ і СМ БССР па л-ры, музыцы і мастацтве ў 1965, па журналістыцы ў 1967, па архітэктуры ў 1968, л-ры і мастацтве для дзяцей і юнацтва, у галіне навукі і тэхнікі ў 1971. Да 1992 называліся Дзярж. прэміі БССР, з 1992 — Дзярж. прэміі Рэспублікі Беларусь. Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6.5.1996. Прысуджаюцца раз у 2 гады кожны цотны год. Асобам, якія атрымалі Дзярж. прэмію, прысвойваецца званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», уручаецца дыплом, ганаровы знак лаўрэата, грашовая прэмія. У галіне навукі і тэхнікі прысуджаецца за выдатныя навук. дасягненні, якія адпавядаюць сусв. ўзроўню і садзейнічаюць развіццю гуманіт., прыродазнаўчых і тэхн. навук. Прысуджаецца 12 Дзярж. прэмій, у т. л. ў галіне гуманіт. і сац. навук — 2, прыродазнаўчых навук — 5, тэхнікі — 3 і за падручнікі — 2. У галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджаюцца за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы л-ры, выяўл. мастацтва, архітэктуры, тэатр. пастаноўкі, кінафільмы, муз. творы, выканаўчае майстэрства, якія робяць значны ўклад у бел. нац. культуру, развіваюць маст. традыцыі і садзейнічаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму, а таксама за маштабныя публікацыі ў галіне журналістыкі, даследчыя работы ў галіне літ.-знаўства і мастацтвазнаўства, тэорыі і гісторыі мастацтва. За творы паэзіі і драматургіі прысуджаецца 1 прэмія імя Я.​Купалы, за творы прозы, працы ў галіне літ.-знаўства і крытыкі — 1 прэмія імя Я.​Коласа, за творы л-ры і мастацтва для дзяцей і юнацтва — 1 прэмія, за працы ў маст. публіцыстыцы — 1 прэмія імя К.​Каліноўскага, у галіне журналістыкі — 1 прэмія, за муз. творы і канцэртна-выканаўчую дзейнасць — 2 прэміі, за работы рэжысёраў, дырыжораў, балетмайстраў, хормайстраў, артыстаў, кампазітараў і інш. у пастаноўках тэатраў, кінастудый, на тэлебачанні і радыё — 2 прэміі, за творы жывапісу, скульптуры і інш. выяўл. мастацтва — 2 прэміі, у галіне архітэктуры — 1 прэмія, за даследаванні па тэорыі і гісторыі мастацтва і архітэктуры, а таксама падручнікі для спец. навуч. устаноў па архітэктуры і мастацтвазнаўстве — 1 прэмія.

Г.​А.​Маслыка.

т. 6, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прэ́мія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэ́мія прэ́міі
Р. прэ́міі прэ́мій
Д. прэ́міі прэ́міям
В. прэ́мію прэ́міі
Т. прэ́міяй
прэ́міяю
прэ́міямі
М. прэ́міі прэ́міях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бру́та-прэ́мія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бру́та-прэ́мія бру́та-прэ́міі
Р. бру́та-прэ́міі бру́та-прэ́мій
Д. бру́та-прэ́міі бру́та-прэ́міям
В. бру́та-прэ́мію бру́та-прэ́міі
Т. бру́та-прэ́міяй
бру́та-прэ́міяю
бру́та-прэ́міямі
М. бру́та-прэ́міі бру́та-прэ́міях

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гранд-прэ́мія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гранд-прэ́мія гранд-прэ́міі
Р. гранд-прэ́міі гранд-прэ́мій
Д. гранд-прэ́міі гранд-прэ́міям
В. гранд-прэ́мію гранд-прэ́міі
Т. гранд-прэ́міяй
гранд-прэ́міяю
гранд-прэ́міямі
М. гранд-прэ́міі гранд-прэ́міях

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Міжнародныя Ленінскія прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1/252, 267, 289, 334, 406, 544, 547; 2/32, 308, 329, 360, 488, 601; 3/99, 480, 509; 4/183, 213, 243, 249; 5/7, 41, 180, 277, 441, 453, 499, 513, 549; 6/129, 331, 438, 621; 7/183, 378, 519, 547, 566; 8/306, 433, 494, 613; 9/144, 310, 450, 510; 10/120, 156, 269, 275, 354; 11/98—99, 118, 181, 473, 578

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заахво́чвальны, -ая, -ае.

Прызначаны для заахвочвання.

Заахвочвальная ўзнагарода.

Заахвочвальныя прэміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

журы́, нескл., н., зб.

Група спецыялістаў, якая прысуджае ўзнагароды і прэміі на конкурсах, выстаўках, спаборніцтвах.

Ж. балетнага конкурсу.

Судзейскае ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

awardee [əwɔ:ˈdi:] n. узнагаро́джаны; атрыма́льнік прэ́міі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заахво́чвальны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для заахвочвання. Заахвочвальныя ўзнагароды. Заахвочвальныя прэміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саіска́льнік, ‑а, м.

1. Удзельнік конкурсу на атрыманне чаго‑н. (прыза, узнагароды, прэміі). Саіскальнік Дзяржаўнай прэміі БССР.

2. Той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання. Саіскальнік вучонага звання прафесар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)