сутры́мліваць

‘стрымліваць, прытрымліваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сутры́мліваю сутры́мліваем
2-я ас. сутры́мліваеш сутры́мліваеце
3-я ас. сутры́млівае сутры́мліваюць
Прошлы час
м. сутры́мліваў сутры́млівалі
ж. сутры́млівала
н. сутры́млівала
Загадны лад
2-я ас. сутры́млівай сутры́млівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сутры́мліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сутрымо́ўваць

‘стрымліваць, прытрымліваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сутрымо́ўваю сутрымо́ўваем
2-я ас. сутрымо́ўваеш сутрымо́ўваеце
3-я ас. сутрымо́ўвае сутрымо́ўваюць
Прошлы час
м. сутрымо́ўваў сутрымо́ўвалі
ж. сутрымо́ўвала
н. сутрымо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. сутрымо́ўвай сутрымо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сутрымо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Марынава́ць ’кансерваваць, гатаваць харчовыя прадукты ў марынадзе’, (перан.) ’знарок прытрымліваць у адным стане, званні’ (ТСБМ). З рус. мариновать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79–80), якое з франц. mariner або з ням. marinieren < лац. marināre ’класці ў салёную ваду’ (Фасмер, 2, 573).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытры́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прытрымацца.

2. чаго. Імкнуцца быць, знаходзіцца бліжэй да чаго‑н. Прытрымлівацца правага боку дарогі. □ [Драчам] даводзіцца быць асабліва асцярожнымі і прытрымлівацца цёмных купін або знаходзіцца ў цяні траў. Самусенка.

3. чаго. Кіравацца чым‑н., выконваць што‑н., дзейнічаць згодна з чым‑н. Прытрымлівацца чаргі. Прытрымлівацца традыцый. □ Цімох і цяпер прытрымліваецца старых спосабаў помсты і змагання. Колас. — А я, ведаеце, прытрымліваюся мудрага правіла: каб быў парадак у рабоце, трэба перш за ўсё навесці яго ва ўласным доме. Шамякін. // Быць згодным з чым‑н. (думкай, поглядам і пад.). Большасць з .. [вучоных] прытрымлівалася думкі, што ракета з’явілася ахвярай сутыкнення з метэарытам. Гамолка. [Мірон] прытрымліваўся погляду, што чалавек усё можа зрабіць, калі толькі захоча. Гурскі.

4. Зал. да прытрымліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытры́млівацца несов.

1. приде́рживаться, держа́ться;

п. руко́й за по́ручні — приде́рживаться руко́й за пери́ла;

2. (находиться ближе к чему-л.) приде́рживаться, держа́ться;

п. пра́вага бо́ку — приде́рживаться (держа́ться) пра́вой стороны́;

3. (чаго) перен. приде́рживаться, руково́дствоваться (чем), сле́довать (чему), соблюда́ть (что);

п. пры́нцыпаў — приде́рживаться при́нципов;

п. пра́віл — руково́дствоваться пра́вилами (сле́довать пра́вилам);

п. зако́ну — соблюда́ть зако́н;

4. страд. приде́рживаться; приуде́рживаться; заде́рживаться; см. прытры́мліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Варава́ць1 ’абстаўляць умовамі, меркаваць’ (КЭС), варавацца ’насцярожвацца’ (КТС); ’асцерагацца, не асмельвацца’ (КПС); ’сцерагчыся, абавязвацца’, павароўвацца ’пабойвацца, асцерагацца’ (КЭС). Усе значэнні развіліся на падставе вараваць ’ахоўваць, зберагаць’, запазычання са ст.-в.-ням. warôn ’тс’, прадстаўленага ў большасці славянскіх моў: рус. варовать ’слухацца; захоўваць, абараняць’, ст.-рус. варовати ’тс’, укр. варувати, варовати(ся) ’тс’, ва́ра ’сцеражыся’, польск. warować ’умацоўваць; абумоўліваць’, чэш. varovati ’папярэджваць’, varovati se ’берагчыся’, славац. varovať ’сцерагчы; наглядаць за дзіцём’, серб.-харв. ва̏рати, варо̀вати ’ахоўваць’. Магчымасць шырокіх семантычных зрухаў пацвярджаецца аналагічнымі працэсамі ў іншых мовах; параўн. балг. ва́рам, ва́рвам (< серб.-харв.): ’ахоўваць > ахоўваць дзяцей > суцяшаць адцягваць увагу > ашукваць, хлусіць’ (БЕР, 1, 119). Гл. Фасмер, 1, 275; Рудніцкі, 1, 312; Брукнер, 601; Корбут, PF, 4, 515; Скок, 3, 565–566.

Варава́ць2прытрымліваць плыт якарамі’ (КСТ). Да вараваць1. Магчыма таксама семантычнае запазычанне з польск. warować ’умацоўваць’.

*Варава́ць3, вароваць ’падсоўваць на сталюгах калодку пры дапамозе тапара’ (КСТ). Існуе вялікае гняздо слоў з гэтым коранем: рус. вор, во́ра ’плот, агароджа’, верать ’соваць, укладваць’, (за)вереть ’заперці’, вар, варок ’двор для скаціны’, бел. вур, ворйе, ворына ’плот з доўгіх жэрдак’ (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 40), укр. вари́йка ’перакладзіна, якой закрываюць вароты’, ст.-рус. воръ ’плот’, польск. (za)wrzeć ’запіраць, закрываць’, чэш. otevřiti ’адкрыць’, балг. въвирам ’усоўваць, упіхваць’ і г. д. Гэта дае магчымасць узнавіць адзін з варыянтаў агульнаславянскага кораня да прасл. *vor‑ са значэннем ’(па)соўваць’. І.‑е. паралелі гл. Фасмер, 1, 273, 293, 350; БЕР, 1, 177–178. Там жа і літаратура.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)