ступеньчаты культавы будынак у Стараж. Месапатаміі.
Будавалі З. з сырцовай цэглы ў выглядзе высокай, у некалькі ярусаў (З—7) вежы, якая звужалася ўверсе. Сцены абкладвалі каляровай глазураванай цэглай, кожны паверх меў свой колер (звычайна чорны, чырвоны, белы). Наверсе размяшчалася свяцілішча, да якога ішлі пандусы і прыступкі. Найб. вядомыя З. — Этэменанкі (т. зв.Вавілонская вежа, 7 ст. да н.э.) і Чога-Зенбіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМБУ́Р (франц. calembour),
гульня слоў, стылістычны зварот у вершы, мове, жарце, пабудаваны на камічным абыгрыванні аднолькавых ці блізкіх па гучанні слоў або словазлучэнняў пры іх розным значэнні. Звычайна ўтвараюцца пры дапамозе амонімаў, амафонаў, паронімаў. Напр., К. з верша Р.Барадуліна «Тры прыступкі»:
У суседзяў стрэхі саламелі —
Мелі хлеб тут і да сала мелі,
Тут багата чулася Літва.
Ды пчалою сэрца Саламеі
Рвалася з зацішнага лятва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАВЯДА́ЛЬНЯ, канфесіяналь,
элемент касцельнага начыння, прызначаны для здзяйснення хрысц. таінства — споведзі (пакаяння). Уведзена ў хрысц. абраднасць у 2-й пал. 16 ст. Уяўляе сабой крэсла, закрытае з усіх бакоў невысокімі (да пояса чалавека) дзверцамі. Да бакавых сценак далучаюцца нізкія лаўкі-прыступкі для вернікаў, якія спавядаюцца праз акенцы, закрытыя кратамі. Звычайна С. робяць з дрэва, часам — з мармуру ці стука. У храмах С. размяшчаецца адвольна, але часцей каля сцяны нефа насупраць амбона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усхо́дкі, ‑аў; адз.няма.
Прыступкі, па якіх паднімаюцца ўгору. Стаяў.. [дом] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія цэментаваныя ўсходкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́сту́пка ’падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Касп., ЛА, 4, Бяльк.), пры́сту́пкі, прісту́пкі, прусту́пкі ’ганак; ступенькі перад парогам’ (Шушк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Рус.дыял.присту́пка ’падстаўка, падножка, каб узлезці на печ’, ’лесвічка’; ’ганак’; укр.присту́пки ’прыступкі лесвіцы, ганка’. Утварэнне з суф. ‑к‑ ад прыступі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расхо́джаны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Разбіты, папсаваны доўгай хадою. Расходжаныя прыступкі. □ Ідзе .. [сусед] пасярод дарогі і шырокімі расходжанымі ступнямі босых ног мякка шлёпае па пяску.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УСТУ́П ВЯЛІ́КІ, Уступ Роджэрса,
абрыў, які аддзяляе высокія плато Паўд. Афрыкі ад прыбярэжных раўнін. Размешчаны паралельна берагам Індыйскага і Атлантычнага акіянаў ад Паўд. Радэзіі да Анголы. Даўж. больш за 2 тыс.км. Уяўляе сабой флексуру, якая падверглася дэнудацыі. Найб.выш. ў Драконавых гарах (г. Табана-Нтленьяна, 3482 м). З боку мора ўтварае круты абрыў, паверхня якога адзначана выхадамі базальтавых лаў. Асобныя ўчасткі (Сніўберге, Вінтэрберге і Ньівелд) складзены з. далерытаў. Уздоўж зах. берага ўтварае 2—3 прыступкі. Аказвае ўплыў на клімат паўд.-ўсх. берагоў Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКАЛА́ТАР (англ. escalator ад лац. scala лесвіца),
падымальна-транспартная канструкцыя ў выглядзе лесвіцы з рухомымі прыступкамі для перамяшчэння людзей з аднаго ўзроўню на другі. Прыступкі лесвіцы прымацаваны да бясконцага ланцуга і рухаюцца на роліках па накіравальнай раме. Э. абсталяваны парэнчамі, што рухаюцца сінхронна з лесвічным палатном. На верхняй станцыі размяшчаецца прывод, на ніжняй — нацяжное прыстасаванне для ланцугоў. Скорасць руху лесвічнага палатна 0,5—1 м/с, вугал нахілу 30—35°. Выкарыстоўваецца на станцыях метрапалітэна (тунэльны Э.) і ў шматпавярховых грамадскіх будынках (магазінах, тэатрах, вакзалах).
Схема эскалатара: 1 — парэнчы; 2 — электрарухавік; 3 і 6 — верхняя і ніжняя абаротныя зорачкі; 4 і 5 — унутраная і знешняя рэйкі; 7 — ніжняя пліта з грэбенем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
блінда́ж, ‑а, м.
Фартыфікацыйнае збудаванне для ўкрыцця жывой сілы ад агню зброі масавага паражэння. На подступах да лагера партызаны нарабілі бліндажы.Сіняўскі.Расколатыя прыступкі.. вядуць у .. бліндаж, засыпаны ігліцай і сасновымі шышкамі.В. Вольскі.
[Фр. blindage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГРЫ́Т (Magritte) Рэне (21.11.1898, г. Лесінь, Бельгія — 15.8.1967),
бельгійскі жывапісец; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў сюррэалізму. Вучыўся ў Брусельскай АМ (1916). Зазнаў уплыў Дж. Дэ Кірыка. З 1927 у Парыжы. У ранні перыяд працаваў у рэчышчы футурызму і кубізму («Конніца», 1922; «Жанчына», 1923, і інш.). Пазней выпрацаваў індывідуальны кірунак у сюррэалізме, у творах камбінаваў выявы з несупастаўляльных элементаў рэальных прадметаў, істот і краявідаў, што напаўняла іх таямнічасцю і містычным сэнсам і набліжала да метафіз. жывапісу. Жывапісная манера адметная гладкасцю пісьма, гарманічным спалучэннем чыстых колераў, строгім лінейным ладам: «Цяжкая працягласць» (1926), «Двайная таямніца» (1927), «Закаханыя» (1928), «Чорная магія» (1935), «Прыступкі лета» (1937), «Настальгія па ўласнай краіне» (1940), «Хлеб штодзённы» (1942), «Балкон» (1950), «Царства святла» (1954), «Урок цемры» (1955), «Замак у Пірэнеях» (1959), «Вялікая вайна» (1964) і інш.Іл.гл. таксама да арт.Сюррэалізм.