obłaskawić

зак.

1. прылашчыць;

2. прыручыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абрахма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.

Прыручыць, аблашчыць, зрабіць паслухмяным, пакорлівым. Хітрая гітлераўская шэльма дзейнічае не толькі бізуном і куляй. Часамі яна стараецца абрахманіць сваю ахвяру, дамагчыся ў яе іншымі спосабамі паслухмянасці і пакорлівасці. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прыбо́ркаць, прыбо́ркатыпрыручыць (пра хатнюю жывёлу)’ (кобр., Нар. лекс.). Да незафіксаванага о́ркаць ’падрэзваць крылы (хатняй) птушцы’, параўн. укр. бо́ркаты ’тс’, якія працягваюць прасл. *bъrkati (se), дзеясл. на ‑ati ад асновы гукапераймальнага паходжання з надзвычай разнастайнай семантычнай разгалінаванасцю ў слав. мовах (гл. ЭССЯ, 3, 125–127). У значэнні ’прыручыць; прыстасаваць’, відаць, усходнеславянскае, параўн. рус. разан. приборка́ться, приборкну́ться, прибурка́ться ’прыстасавацца, прызвычаіцца да нечага’, укр. прибо́ркати, прибо́ркувати ’падрэзаць крылы птушцы; прыбіраць, прыбраць да рук; уціхамірыць, скарыць, падпарадкаваць’, што суадносяцца з буркова́ць, боркова́ць, бу́ркаць ’назначаць, памячаць’, бурко́ваны ’падрэзаны (пра пер’е на крылах), надрэзаны (пра перапонкі на лапах)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przyswoić

зак.

1. прыручыць;

przyswoić wiewiórkę — прыручыць вавёрку;

2. асвоіць, засвоіць

przyswoić obce języki — засвоіць замежныя мовы;

3. засвоіць (пра ежу)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыручыць.

2. у знач. прым. Які стаў ручным, прывык да каго‑, чаго‑н. У адмыслова адбудаваных доміках і пячорах жылі ў іх прыручаныя вожыкі, вужы. Лынькоў. Клетку .. [Васілёк] павесіў у хаце і пасадзіў туды прыручанага грака. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысво́іць ’зрабіць сваёй уласнасцю што-небудзь чужое’ (ТСБМ), прысво́іцца ’асвойтацца, прывыкнуць’ (ТС), прысво́йчыцьпрыручыць; прысвоіць’ (Шат.). Рус. присво́ить ’прысвоіць’, укр. присвоїти ’прысвоіць; прыняць у сваю кампанію, у сваё кола, прызнаць за свайго’, польск. przyswoić ’прысвоіць’, чэш. přisvojiti, славац. prisvojiť. Гл. асво́іць, свой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысы́рыць ’даручыць; прымусіць; адчувальна ўздзейнічаць’; ’прыручыць’; ’пакінуць’, прысырэ́ць ’надакучыць’ (Мат. Гом., ТС; жыт., Жыв. НС; мазыр., ГЧ). Няясна; відаць, корань той жа, што і ў осы́рыць ’пакінуць’ (ТС), якое Супрун выводзіць са ст.-рус. сирыи ’сіроцкі, асірацелы’, гл. асірацець, хаця семантыка разглядаемага слова не зусім ясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

oswoić

зак.

1. z kim/czym прывучыць да каго/чаго;

2. прыручыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ручны́, ‑ая, ‑ое.

1. Прызначаны, прыстасаваны для рукі (у 1, 2 знач.), для рук. Ручны гадзіннік. Ручны багаж.

2. Які робіцца рукамі, уручную, а не машынай. Ручная здабыча вугалю. // Зроблены ўручную. Ручная вышыўка. // Які прыводзяцца ў дзеянне рукой, рукамі. Ручны станок. Ручная граната.

3. Такі, які не баіцца чалавека, прывык да чалавека; прыручаны (пра жывёлін, звяроў). Зайчанятка так прывыкла да Жэні, што зрабілася проста ручным: Жэня выпускае яго з клеткі, і яно бегае за ёй, як кошка. Якімовіч. А выведуцца маладыя арляняты, возьме [Гошка] адно з гнязда і прыручыць: няхай у іх будзе ручны арол. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блу́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому; невядома чый або зусім нічый. Блудны рой пчол. □ [Міша:] — Мы вось пойдзем, а з лесу, можа, выйдзе блудная карова ды ў бабкі. Сіняўскі. Маладзічка нястомна варыла пяшчотныя ласкі, спадзеючыся прыручыць да ўдовінай хаты блуднага, ваенных часоў, жаніха. Асіпенка. // Які недзе бадзяўся, туляўся і вярнуўся дадому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць. Блудная дарога, сцежка.

3. перан. Не такі, які прыняты, не зусім звычайны. [Мароз:] — Вечна ў.. [Шэмета] нейкія блудныя думкі, вечна яму нешта не падабаецца! Лобан.

4. Разм. Які мае адносіны да блуду; распусны, непрыстойны. Бацюшка Дземіян зусім п’яны. Усё цераз стол да паненкі Гані кідаў блудныя жарты. Баранавых.

•••

Блудная авечка гл. авечка.

Блудны сын гл. сын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)