прыпі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыпісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпісваць — прыпісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przypisać

зак.

1. прыпісаць;

przypisać komu winę — прыпісаць каму віну;

2. прыпісаць, дапісаць;

3. (кнігу) прысвяціць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

subjoin [sʌbˈdʒɔɪn] v. (to) fml дадава́ць; прыпі́сваць у канцы́;

subjoin a postscript прыпіса́ць пастскры́птум

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

przepisać

зак.

1. перапісаць;

2. мед. прыпісаць;

przepisać dietę — прыпісаць дыету

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыпі́ска, -і, ДМ -пі́сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. гл. прыпісаць.

2. Дадатак да напісанага.

П. другім чарнілам.

3. часцей мн. Заведама завышаныя, несапраўдныя паказчыкі поспехаў вытворчасці, выканання плана і пад.

Барацьба з прыпіскамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ГАСПАДАРЫ́»

(«Гаспадары, для Вас пішам гэта апавяданне...»),

бел. ананімная брашура. Выйшла нелегальна асобным выданнем без тытульнага ліста. Надрукавана лацінкаю. Налічвае 8 стар. празаічнага тэксту. Мяркуецца, што твор надрукаваны ў Кракаве. Прысвечана падзеям, што разгарнуліся 9.11.1893, калі царскія ўлады закрывалі касцёл у мяст. Крожы (Кражай) у Літве. Сяляне аказалі супраціўленне, іх схапілі і судзілі ў Віленскай суд. палаце. Багацце лексікі, трапныя фразеалагізмы, жывая гутарковая мова даюць падставу прыпісаць гэта выданне Ф.​Багушэвічу. Брашура зберагаецца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы.

С.​Х.​Александровіч.

т. 5, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адухаві́ць, ‑хаўлю, ‑хавіш, ‑хавіць; зак., каго-што.

Прыпісаць жывёле, рэчы, з’яве рэчаіснасці найвышэйшыя духоўныя здольнасці. // Духоўна ўзвысіць, авысакародзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адухаві́ць, -хаўлю́, -хаві́ш, -хаві́ць; -хаві́м, -хавіце́, -хавя́ць; -хо́ўлены; зак., каго-што.

1. Духоўна ўзвысіць, авысакародзіць, натхніць (кніжн.).

А. высокімі ідэаламі.

2. Прыпісаць (прыродзе, жывёлінам) вышэйшыя духоўныя здольнасці.

|| незак. адухаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адухаўле́нне, -я, н.

А. прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрыпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Прыпісаць у дадатак да чаго‑н. многа каго‑, чаго‑н. Напрыпісваць лішніх працадзён. Напрыпісваць у дом кватарантаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)