ДА́ЎНАСЦЬ у праве,

устаноўлены законам тэрмін, сканчэнне якога цягне юрыд. вынікі: страту права на іск (іскавая Д.), на прымусовае выкананне рашэння суда, арбітражу і да т.п. (выканаўчая Д.), выключэнне крымін. адказнасці або магчымасці выканання абвінаваўчага прыгавору.

Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь цячэнне іскавай Д. звычайна пачынаецца з дня ўзнікнення права на іск, Д. для прыцягнення да крымін. адказнасці — з дня ўчынення злачынства, Д. прывядзення ў выкананне абвінаваўчага прыгавору ці суд. рашэнняў па цывільных справах — з часу набыцця імі законнай сілы. Агульны тэрмін іскавай Д. ўстанаўліваецца ў 3 гады (для асобных яе відаў закон прадугледжвае спец. тэрміны Д.). Пры наяўнасці законных падстаў цячэнне тэрмінаў іскавай Д. можа прыпыняцца або перарывацца.

Тэрміны Д. прыцягнення да крымін. адказнасці і выканання абвінаваўчага прыгавору дыферэнцыраваны законам і залежаць ад цяжкасці злачынства і назначанага судом пакарання. У такіх выпадках ён доўжыцца ад 1 да 10 гадоў з моманту ўчынення злачынства ці асуджэння. Цячэнне Д. перарываецца або прыпыняецца, калі да сканчэння гэтых тэрмінаў вінаваты зробіць новае злачынства ці асуджаны ўхіліцца ад адбывання пакарання або зробіць новае злачынства. Вылічэнне Д. ў такіх выпадках пачынаецца з моманту ўчынення новага злачынства або затрымання асуджанага. Асоба не можа быць прыцягнута да крымін. адказнасці, калі з моманту ўчынення злачынства мінула 15 гадоў і Д. не была перарвана ўчыненнем новага злачынства. Прымяненне Д. да асобы за злачынства, за якое паводле закону можа быць назначана пакаранне смерцю, вырашае суд. У адпаведнасці з міжнар. канвенцыяй Д. крымін. праследавання не ўжываецца да ваен. злачынцаў.

С.​У.​Скаруліс.

т. 6, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

узні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. узнік, ‑ла; зак.

Пачацца, зарадзіцца; быць створаным. На сухім грудку цяжка ўзнікнуць жыццю, бо вельмі часта любяць тут прыпыняцца падарожныя. Навуменка. Узбярэжжа акіяна, на якім узнік горад, — гэта магутная велізарная скала. Новікаў. Франты адгрымелі, прайшла небяспека, І ў вёсцы Зацішак узнікла ячэйка. Хведаровіч. Мастацкая проза ў беларускай літаратуры ўзнікла яшчэ ў мінулым стагоддзі. Пшыркоў. // З’явіцца, паказацца. З боку шашы, на дарозе, узніклі дзве невыразныя постаці. Быкаў. [Студэнт:] — Раптам, на нечаканым павароце сцежкі, мы адразу спыніліся на месцы, нібы зачараваныя дзіўным відовішчам, якое ўзнікла перад намі. В. Вольскі. / Пра пачуцці і пад. І мацней за адчуванне болю, мацней за крыўду ўзнікла [у жанчыны] ўпартасць — адрэзаць дарогу яму [мужчыну] да пабегу. Мікуліч. // З’явіцца, вынікнуць, выявіцца (пра рашэнне, пытанне і пад.). План дзеяння ўзнік нечакана. Шамякін. [У Дзіміна] ўзнікла неадольная патрэба перадаць свае думкі другім, пагаварыць з кім-небудзь. Карпаў. / Пра ўяўленні, успаміны. Танкіст сумеўся, і ў хвілінку Прад ім узнік той час-пара, І ён сказаў: — Мо ты — сястра? Я помню добрую Марынку. Колас. // Пачацца; здарыцца, адбыцца. На сцэне пагасла святло і ўзнік пажар. Скрыпка. Сам сабою ўзнік лятучы мітынг. Харкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стоўб1 ‘калона, слуп’ (Ласт., Байк. і Некр., Растарг., ПСл), ‘комін’, ‘пяро-насеннік у цыбулі’ (ПСл), сто́ўб і стоўп ‘слуп’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Гарэц., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), стоўп ‘тс’ (Арх. Федар., Янк. 3., Мат. Маг.), ‘стаяк коміна на гарышчы’ (ТС; астрав., Сл. ПЗБ), ‘слуп пад столь каля печы, на якім трымаўся «перасоў»’ (Варл., Сержп. Прымхі, ТС), ‘стос’ (Варл.; рагач., калінк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘цыбур (у морквы, капусты і інш.)’, ‘укладка дошак’, ‘шыя’, ‘слупападобны смерч’, ‘выцягнутая ўверх чырвань каля сонца’ (ТС): kali z abydwuch bakoŭ sonca parobiacsa stoŭpy (Пятк. 2), ‘сцірта, торп’, ‘складзеная ў гумне збажына’ (ТСБМ), ‘прыстаронак’ (воран., шальч., Сл. ПЗБ; слуц., Нар. словатв.), ‘саха калодзежнага жураўля’, ‘кветаноснае сцябло (цыбулі, шчаўя)’ (бяроз., Шатал.), стоўпа́к, стовпа́к, стовпа́н ‘кветканоснае сцябло’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. стовб, стовп, рус. столб, столп ‘слуп’, стараж.-рус. стълбъ, стълпъ, польск. słup, в.-луж. stołp, н.-луж. słup, чэш. sloup, славац. stlp, серб.-харв. сту̏ба ‘лесвіца’, ступ ‘слуп’, славен. stólb, stólp, балг. стълб, стълп ‘слуп’, макед. столб, столп, ст.-слав. стлъпъ ‘вежа; стоўб, калона’. Прасл. *stъlbъ, *stъlpъ роднасныя літ. stũlbas, stũlpas ‘слуп’, лат. stul̂bs ‘голень, ікра; халява’, stùlps ‘слуп’; з іншай ступенню вакалізму: лат. stil̂bs ‘ніжняя частка рукі, нагі’, літ. stalbúotisпрыпыняцца’; далей, ст.-ісл. stolpi ‘слуп; калона’, ст.-нарв. stolpi ‘сцябло; вушак’, ст.-в.-ням. stelpōn ‘стаяць’ і інш. (гл. Міклашыч, 321; Траўтман, 290; Фрэнкель, 93; Покарны, 1020; Фасмер, 3, 765; Шустар-Шэўц, 1359–1360), якія працягваюць і.-е. корань *stel‑ ‘паставіць, сцябло’, з дэтэрмінантамі ‑b‑ і ‑p‑. Гл. яшчэ Бязлай, 3, 320; Сной₁, 610; Борысь, 560. Інакш Махэк₂ (558), які мяркуе аб складаных кантамінацыйных працэсах розных індаеўрапейскіх каранёў.

Стоўб2 ‘здвоены след зайца (у мове паляўнічых)’: заец завернуўса да тым следам назад — ето стоўб (ПСл). Да стоўб1 (з-за “тоўстага” следу на снезе).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Мець сумежныя бакі, межы; размяшчацца, падыходзіць вельмі блізка, упрытык. І пеўнікаў над франтонамі, дзе стыкаюцца ветравыя дошкі, таксама зрабіў Антон. Пальчэўскі. І Вадап’ян усімі сродкамі стараецца барзджэй прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы, што стыкаецца з пляцам пана Тарбецкага. Колас. Назаўтра раніцаю Грышка хадзіў па [ўс]краіне лесу, які стыкаўся з канцамі сялянскіх загонаў той вёскі, дзе патрэбна было зрабіць разведку. Чарот.

2. Быць, знаходзіцца дзе‑н. які‑н. час, прыпыняцца. Працавала .. [Юзэфа] ў аўтакалоне дарожніцай, рэдка стыкалася дома і не глядзела Андрэя. Пташнікаў. І .. [Анісім] не стыкаўся дома — усё бегаў то з касою, то з граблямі і рабіў сена: яго можна было ўзімку прадаць і выручыць добрыя грошы... Сачанка.

3. Нечакана сустракацца з кім‑н. (пры ўваходзе, выхадзе і пад.). [Алена Сцяпанаўна:] — Дарэчы, я зайшла сказаць, што вас кліча дырэктар. — Выходзіць, але ў дзвярах і стыкаецца з дырэктарам. Скрыган.

4. перан. Уступаць у якія‑н. адносіны, кантакт з кім‑н.; мець справу з кім‑н. Некаторыя, што стыкаліся з .. [Сашкам Стафанковічам] па службе, мелі яго за чалавека вялікага розуму і практыкі. Чорны. Гэта не перашкаджала .. [Веры] заўсёды быць у дзейнай бадзёрасці і перадаваць гэту бадзёрасць усім, хто з ёю стыкаўся. Зарэцкі.

5. перан. Быць звязаным з чым‑н.; мець дачыненне да чаго‑н. [Лабановіч:] — Нашы інтарэсы не стыкаюцца, і нам няма за што пасварыцца нават. Колас.

•••

Дзверы не стыкаюцца гл. дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stop

[stɑ:p]

1.

v.t. (-pp-)

1) затры́мваць, спыня́ць

2) стры́мваць, затры́мваць

to stop supplies — стрыма́ць паста́ўкі

3) суніма́ць, спыня́ць

to stop a noise — суня́ць го́ман

4) затыка́ць; зама́зваць, зала́джваць

to stop a hole — заткну́ць дзі́рку

to stop a leak — зама́заць працёк

to stop a wound — спыні́ць крывацёк з ра́ны

5) адбіва́ць, адхіля́ць (уда́р)

2.

v.i.

1) прыпыня́цца, спыня́цца

to stop at a hotel — спыні́цца ў гатэ́лі

2) спыня́цца; сьціха́ць

а) all work stopped — уся́ пра́ца спыні́лася

б) the rain stopped — дождж сьціх

3) затры́мвацца, спыня́цца

to stop for a red light — затрыма́цца на чырво́ным сьвятле́

3.

n.

1) спыне́ньне n.; перапы́нак -ку m., затры́мка f.

to bring to a stop — спыні́ць

to come to a stop — спыні́цца

2) па́ўза f.; перапы́нак -ку m.

3) прыпы́нак -ку m., прыста́нак -ку m.

The train goes through without a stop — Цягні́к прахо́дзіць без прыпы́нку

4) кро́пка f., пункт -а m. (знак прыпы́нку).

5) кане́ц -ца́ m.

to put a stop to — спыні́ць што, пакла́сьці кане́ц чаму́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

let [let] v. (let)

1. дазваля́ць;

Let me help you. Дазвольце мне дапамагчы вам;

He won’t let me work. Ён не дае мне працаваць;

Let go (of) my hand. Адпусціце маю руку.

2. : let smb. know паведамля́ць каму́-н.

3. : (дапаможны дзеясл. у загадным ладзе);

let’s go! хадзе́мце!;

let’s hope бу́дзем спадзява́цца

4. здава́ць уна́ймы/унаём;

They let a room. Яны здаюць пакой.

let alone пакіда́ць у спако́і;

let fall/slip прагавары́цца;

let me see пачака́йце, да́йце паду́маць

let down [ˌletˈdaʊn] phr. v.

1. падво́дзіць;

I was badly let down. Мяне здорава падвялі.

2. спуска́ць;

let down tyres спуска́ць шы́ны

let the side down infml падво́дзіць сваі́х

let in [ˌletˈɪn] phr. v. упуска́ць; прапуска́ць;

He let himself in. Ён сам адчыніў дзверы і ўвайшоў;

These old shoes let the water in. Гэтыя старыя туфлі працякаюць.

let off [ˌletˈɒf] phr. v.

1. выпуска́ць;

Let me off at the next stop. Cсадзіце/высадзіце мяне на наступным прыпынку.

2. дарава́ць, не кара́ць;

They left him off his debt. Яны даравалі яму доўг.

let out [ˌletˈaʊt] phr. v. выпуска́ць;

let the water out of the bath выпуска́ць ваду́ з ва́нны;

let out the sleeves выпуска́ць рукавы́;

let out a secret прагавары́цца

let up [ˌletˈʌp] phr. v.

1. слабе́ць

2. прыпыня́цца

3. перадыха́ць;

He never lets up in his work. Ён працуе без перадышкі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

break2 [breɪk] v. (broke, broken)

1. (in/into) лама́ць; лама́цца; разбіва́ць; разбіва́цца;

break into pieces лама́ць, біць на кава́лкі, аске́пкі;

break in two разлама́ць папала́м;

break one’s arm/leg/neck злама́ць руку́/нагу́ы́ю;

Glass is easily broken. Шкло лёгка б’ецца.

2. разрыва́ць; разрыва́цца;

The rope broke. Вяроўка разарвалася;

My heart is breaking. У мяне сэрца разрываецца.

3. пашко́дзіць; сапсава́ць; сапсава́цца;

The clock has broken. Гадзіннік сапсаваўся (і не ідзе).

4. здзе́рці ску́ру (да крыві)

5. рабі́ць каро́ткі перапы́нак; часо́ва спыня́ць яку́ю-н. дзе́йнасць; прыпыня́ць; прыпыня́цца;

Let’s break for lunch. Давайце зробім перапынак на ланч;

They broke their journey in Oxford. Яны прыпыніліся ў Оксфардзе.

6. спыня́ць (сілай);

break a strike спыня́ць забасто́ўку

7. паруша́ць;

break the law/an agreement/a contract/rules паруша́ць зако́н/пагадне́нне/кантра́кт/пра́вілы;

break a promise/one’s word не стрыма́ць абяца́ння/сло́ва;

break silence паруша́ць маўча́нне

8. падрыва́ць, аслабля́ць (супраціўленне, дух, рашучасць і да т.п.)

9. біць рэко́рды;

The film broke all box-office records. Фільм пабіў усе касавыя рэкорды.

10. рабі́цца вядо́мым (пра навіны);

break the news to smb. пе́ршым паве́даміць каму́-н. непрые́мную навіну́

11. уцяка́ць;

break free from вы́зваліцца

12. пачына́цца (пра дзень, буру);

The day broke. Развіднела.

13. AmE, infml разме́ньваць гро́шы.

break away [ˌbreɪkəˈweɪ] phr. v.

1. уцячы́ (ад каго-н.)

2. аддзялі́цца (пра партыі або краіны)

3. адарва́цца (ад чаго-н.)

break down [ˌbreɪkˈdaʊn] phr. v.

1. сапсава́цца (пра тэхнічныя прылады)

2. паго́ршыцца

3. пацярпе́ць няўда́чу

4. раздзялі́ць; раздзялі́цца

break in [ˌbreɪkˈɪn] phr. v. уварва́цца

break off [ˌbreɪkˈɒf] phr. v.

1. адло́мваць; адло́мвацца; адло́мліваць; адло́млівацца

2. спыня́ць; спыня́цца

break out [ˌbreɪkˈaʊt] phr. v. пачына́цца; успы́хваць (пра вайну, пажар, эпідэмію)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)