прибау́тка прыгаво́рка, -кі ж., пры́маўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

byword [ˈbaɪwɜ:d] n.

1. сі́мвал, увасабле́нне

2. пры́маўка, крыла́тае сло́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гро́зьба, -ы, мн. -ы, грозьб і -аў, ж. (разм.).

Запалохванне, пагроза.

Ні просьбаю, ні грозьбаю (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіў, ківа́, мн. ківы́, ківо́ў, м. (разм.).

Тое, што і ківок.

Не баішся ківа, пабаішся кія (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Памоўка ’гаворка (у прымаўцы: Пра воўка памоўка, а воўк і тут)’ (ТСБМ, Янк.), ’пагалоска; прымаўка; заручыны’ (Нас.), ’прымаўка’ (Мат. Гом.), ’пагалоска, паклёп’ (Мал.), помо́ўка ’гаворка, нагавор’ (ТС). Рус. помо́лвка ’чуткі, пагалоска; пагаворка, прымаўка; заручыны’, таксама ў фраз.: О волке помолвка, а волк и тут; укр. помо́вкапрымаўка, пагаворка; размова, гаворка’. Суфіксальны дэрыват ад памовіць < мовіць < мова (гл.). Памаві́ска ’вымоўе, пагаворка, прымаўка’ (Сцяшк.), лічачы па суфіксацыі, відаць, з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпаве́стка ’дадатак да аповесці, апавядання; прымаўка’ (Нас.), прыповесьць ’прытча’ (Ласт.), ст.-бел. приповѣстьпрымаўка’ (Ужэвіч, 1616, гл. Карскі 2-3, 92), приповесть, приповястка ’тс’, приповясть ’прытча’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. припові́стка, припові́сть ’прыказка, прымаўка; апавяданне; прытча’, припові́дка ’прыказка, прымаўка’. Улічваючы фанетыку, магчыма, запазычана з польск. przypowieść ’прытча, прымаўка’, паводле Банькоўскага (2, 946), ад przypowiedzieć ’расказаць з маральна-дыдактычным намерам’. Глухак (503) аналагічнае харв. pripovijédati ’расказваць’ лічыць калькай лац. praedicare, што зусім не абавязкова пры наяўнасці *povědati ’распавесці’, параўн. таксама серб.-харв. при̏повестпрымаўка’, prȉpovijetka ’апавяданне, казка’, славен. pripovêdka ’тс’; гл. Сной₂, 578.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́мавіска, пры́мавіско, пры́мовіскопрымаўка; прывычка паўтараць пэўныя словы, словазлучэнні і г. д.’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), пры́мовыско ’мянушка’ (Клім.). Запазычана з польск. przymowiskoпрымаўка’ з пераносам націску на прэфікс, памянш. ад przymówka, аб чым сведчыць арэал распаўсюджвання лексем. Параўн. пры́маўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апу́ха, -і, ДМ апу́се, м.

1. гл. апушы́ць.

2. Футравая абшыўка па краях адзення, абутку.

А. даражэй кажуха (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няво́ля, -і, ж.

1. Адсутнасць незалежнасці, свабоды; палон, рабства.

Загінуць у няволі.

2. Патрэба, неабходнасць.

Ахвота горш за няволю (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; пажы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

Пражыць нейкі час.

Пажывём — пабачым (прымаўка). П. у горадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)