glue2 [glu:] v. кле́іць, скле́йваць

be glued to smth. infml «прыкле́йвацца», не адыхо́дзіць;

He’s glued to the television. Ён не адыходзіць ад тэлевізара.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ліпнуць, прыліпаць, наліпаць, прыклейвацца, прыставаць; брацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

adhere [ədˈhɪə] v. fml (to)

1. прытры́млівацца, цвёрда трыма́цца, быць ве́рным (справе, прынцыпам);

adhere to the rules прытры́млівацца пра́вілаў;

adhere to a political party быць прыхі́льнікам яко́й-н. па́ртыі

2. прыліпа́ць, прыкле́йвацца, бра́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ляпі́цца, лепіцца; незак.

1. Быць пластычным, мець здольнасць прыляпляцца, прыклейвацца. Пластылін добра лепіцца. // перан. Разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца. Кажуць, .. здарылася нейкая бяда, глядзі, да яе лепіцца ўжо новая. Дадзіёмаў.

2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да каго‑, чаго‑н., не пакідаючы свабоднага месца. Хлопцы-падлеткі, .. як кулікі, ляпіліся ля самай вады. Чарнышэвіч. Густа лепяцца паабапал вуліцы сялянскія хаты з такімі ж вузкімі і цеснымі, як і сама вуліца, дворыкамі. Колас.

3. Стварацца, рабіцца з пластычных матэрыялаў.

4. Зал. да ляпіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляпі́ць ’ствараць фігуры з пластычнага матэрыялу’, ’будаваць, майстраваць, карыстаючыся ліпкім, вязкім матэрыялам’, ’прыклейваць, прылепліваць’, ’з сілай ісці (пра мокры снег)’, ’рабіць соты’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Анох.; пух., паст., Сл. ПЗБ), лепі́ць ’тынкаваць’ (ТС), ляпі́цца ’прыляпляцца’, ’цесна прымыкаць’, ’лезці ў цеснату’, ’прыставаць’ (Нас., ТСБМ, ТС; іўеў., паст., Сл. ПЗБ). Укр. ліпи́ти, рус. лепи́ть, польск. lepić, н.-луж. lěpiś, в.-луж. lěpić, чэш. lepiti, славац. lepiť, славен. lẹpíti, серб.-харв. lijèpiti, ле́пити, макед. лепи(се), ляпи, балг. лепя, ст.-слав. при‑лѣпити. Прасл. lepiti () — каузатыў да lьpěti > ліпе́ць2 (гл.). Другая ступень чаргавання галоснай кораня — ліпкі, ліпнуць (Слаўскі, 4, 164; Фасмер, 2, 484). Роднасныя і.-е. адпаведнікі: ст.-інд. lēpayati, iimpáti ’ён мажа’, lipyatē ’прыліпае’, lēpas ’мазь’, répas ’пляма’, ст.-грэч. λίπος ’тлушч’, літ. lìptiпрыклейвацца’, лат. lipt ’тс’, літ. каузатыў lipýti, лат. lipinât ’прыклейваць’, алб. laparós ’запэцканы’, гоц. bilaibjan ’пакідаць’, aflifnan ’заставацца’, ст.-в.-ням. laiba ’скарынка’, тахар. lip‑ ’тс’, хецк. lip‑ ’мажу’. І.‑е. *loip‑, *lep‑ (Міклашыч, 178; Бернекер, 1, 712; Траўтман, 161; Скок, 2, 297–298; Трубачоў, Ремесл. терм. 188; Эт. сл., 14, 217–219; Бязлай, 2, 134; БЕР, 3, 365–367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́па1 дрэва ліпы, Tilia L.’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Сцяшк., Бес., Сл. паўн.-зах., ТС, Кіс.) і ліпа́ ’тс’ (смарг., віл., іўеў., воран., трак., Сл. паўн.-зах.), маг. лі́пнік ’тс’ (Кіс.), іўеў. ’ліпавы цвет’ (Сл. паўн.-зах.), ’кара, лыка’ (трак., навагр., Сл. паўн.-зах., ТС), лі́піна ’асобнае ліпавае дрэва’, ’драўніна з ліпы’ (Касп.; міёр., Нар. словатв.), ’белы, бяскроўны’ (Янк. III, Гарэц.), ’ліпавае лыка’ (Ян.), ’ліпа’ (лудз., Сл. паўн.-зах.), драг. лэ́па, пін. лы́па, лы́піна ’ліпа’ (КЭС). Укр., рус. липа, польск. lipa, палаб. lai̯po, луж. lipa, чэш. lípa, славац. lipa, славен. lípa, серб.-харв. ли̏па, макед. липа, липата, балг. липа́ ’тс’, страндж. ’лыка’. Прасл. lȉpa ’ліпа’. Найбольш блізкія і.-е. адпаведнікі: літ. líepa, лат. liẽpa, ст.-прус. leip‑ (у тапоніме Leipiten), — якія з’яўляюцца роднаснымі да прасл. lьpětiпрыклейвацца, ліпнуць, гарнуцца’, параўн. бел. ліпець (гл.), а таксама, відаць, кімр. llwyf ’ліпа, вяз’, ст.-грэч. (Гесіхій) ἀλίφαλος δρῦς ’від дуба’ < і.-е. lēipa ’ліпа’ (Голамб, Зб. Якабсону, 1, 1967, 778; Махэк₂, 334). Матывацыя назвы дрэва — яго ліпкі сок (Міклашыч, 178 і інш.; Фасмер, 2, 499; Слаўскі, 4, 271; Скок, 2, 305; Бязлай, 2, 143). Паўн.-слав. lipъka. Сюды ж бел. ліповы, лі́павы (Шат., Сцяшк., Мат. Гом., ТС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ліпавый (Яруш., Бяльк.), ст.-бел. липовый ’зроблены з ліпы, адносіцца да ліпы’ (Булахаў, Гіст. прым., 117), лі́павіна ’адна ліпа’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ліпава́ты ’мяккі (пра драўніну)’ (ТС), лі́павец (Грыг.), лі́пка ’лыка з вяза’ (Маш.), лі́пнік ’лыка з ліпы’ (лун., Шатал., ТС), ’малады ліпняк’ (б.-каш., лун., Шатал., Мат. Гом., ТС), ліпнёг ’сушанае лісце ліпы’ (лаг., Жд. 2).

Лі́па2 ’пра нешта’ фальшывае, несапраўднае’ (ТСБМ). Запазычана з рус. арго зладзеяў (Ушакоў, 2, 66). Сюды ж лі́павы ’падроблены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stick2 [stɪk] v. (stuck)

1. уса́джваць, утыка́ць; утыка́цца;

The needle stuck in my finger. Іголка ўлезла мне ў палец.

2. (through) прако́лваць, прані́зваць, праціна́ць

3. прыкле́йваць; прыкле́йвацца; прыліпа́ць;

stick a stamp on a letter прыкле́йваць ма́рку на канве́рт

4. infml засо́ўваць, утыка́ць;

stick a flower in one’s hair засу́нуць у валасы́ кве́тку

5. засяда́ць, завяза́ць; затры́млівацца;

stick in the middle of a speech спыня́цца ў сярэ́дзіне прамо́вы;

stick in the mind/in the memory засяда́ць у па́мяці;

The bus stuck in the mud. Аўтобус заграз.

6. не адхіля́цца ад чаго́-н., трыма́цца чаго́-н., быць ве́рным чаму́-н.

7. стая́ць за каго́-н., быць адда́ным каму́-н.;

stick at smth. упа́рта працава́ць над чым-н.;

He stuck by us through thick and thin. Ён быў нашым верным сябрам ва ўсіх выпрабаваннях.

stick to one’s resolve стая́ць на сваі́м;

stick to one’s post застава́цца на сваі́м пасту́;

stick to one’s word/promise трыма́ць сло́ва/абяца́нне;

stick together infml трыма́цца ра́зам;

stick one’s neck out infml рызыкава́ць, падстаўля́ць шы́ю;

stick to one’s colours/guns infml стая́ць на сваі́м, да канца́ прытры́млівацца сваі́х перакана́нняў;

stick in one’s gizzard/stomach/craw infml заміна́ць, надаку́чваць, стая́ць по́перак го́рла

stick around [ˌstɪkəˈraʊnd] phr. v. infml сланя́цца, сно́ўдацца паблі́зу

stick out [ˌstɪkˈaʊt] phr. v. высо́ўваць; высо́ўвацца; тырча́ць, вытырка́цца; вылуча́цца

stick up [ˌstɪkˈʌp] phr. v.

1. тырча́ць, высо́ўвацца;

stick smth. up infml рабі́ць налёт, рабава́ць;

stick up a bank агра́біць банк

2. (for) выступа́ць за (каго-н.), адсто́йваць (каго-н.);

stick up for oneself пастая́ць за сябе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)