жаўру́к, ‑а, м.

Разм. Жаваранак. Звініць жаўрук на адным месцы, як быццам ён прывязаны на нітачцы. Толькі крыламі трапеча. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыша́сты, ‑ая, ‑ае.

Такога колеру, як мыш; шэры. Паблізу ганка стаяў прывязаны да слупка ў плоце асядланы мышасты конь. Хадкевіч. Мышастая «Пабеда» ўжо стаяла каля ганка праўлення. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́сла, ‑а, ж.

Частка агароджы (паміж слупкамі). У пахіленых праслах плоту свістаў асенні вецер. Шарахоўскі. Коні былі прыведзены з начлегу і прывязаны за прасла каля дому гаспадара. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і апора (у 1 знач.). [Клён] стаіць цяпер недзе ў полі, прывязаны перавяслам да слупка, трымаецца гэтай [саламянай] ручкай за апорыну, як той маленькі хлопчык. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падсу́чча ’канат, які прывязваецца за лапу якара’ (Інстр. III), ’канат’ (Мат. Гом.), подсучьʼе ’тс’ (ТС). Укр. підсу́чча ’павадок, на якім прывязаны паплавок (сучка) к якару лодкі’. Да сучкай (гл.) у розных тэхнічных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кнехт, ‑а, М ‑хце, м.

Парная тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання канатаў, тросаў. Прывязаны да масіўнага чыгуннага кнехта тоўсты сталёвы трос, які цягнуўся да суднаў, увесь аж звінеў ад напружання. Краўчанка.

[Гал. knecht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпрынг

(ням. Spring)

трос, прывязаны адным канцом да якара або якарнага ланцуга, а другім да судна, каб утрымліваць карабель у пэўным становішчы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Архіра́сты. Слова зафіксавана ў песні (Вілен. губ.) Карскім, РФВ, XXI, 259: «Адзин на булану, други на каштану, трэйци на мышитым, сам архирасты». Верагодна, лакальнае, а магчыма, і эпізадычнае запазычанне з літ. arklaraištisпрывязаны да каня вяроўкай’. Гл. Супрун, Балтийские яз., 40–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кассё, я́; мн. ко́ссі (з ліч. 2, 3, 4 кассі́), ко́ссяў; н.

Ручка ў касе ​2; касільна. [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Ля коссяў на плячах прывязаны абмотаныя ў анучку адклёпаныя косы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́нчы, ‑аў; адз. парэнча, ‑ы, ж.

Тое, што і поручні. Я часцяком адзін прыходзіў на гэты масток, абапіраўся на жалезныя парэнчы і глядзеў у бездань. Сабаленка. Ганя сагнулася, потым прыўзнялася і пабачыла снапок кмену з пераспелым цёмна-медным насеннем, прывязаны да парэнчы балкона. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)