вы́мачыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць зусім мокрым.

Дождж нас вымачыў да ніткі.

2. што. Пратрымаць у вадзе, вадкасці для надання якіх-н. патрэбных уласцівасцей.

В. селядцы.

|| незак. вымо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кава́льства, ‑а, н.

Рамяство, занятак каваля. [Каваль] не толькі займаўся кавальствам. У яго быў дробны кавалак зямлі, на якім льга было пратрымаць каня і карову. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недатрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Пратрымаць менш, чым належыць. Недатрымаць тэрмометр.

2. Не давесці да поўнай гатоўнасці, пратрымаўшы ў якіх‑н. умовах менш, чым належыць. Недатрымаць плёнку ў праявіцелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Пратрымаць надта доўга.

П. хлеб у печы.

П. негатывы ў праявіцелі.

2. Патрымаць неаднаразова ў сваіх руках што-н. або ўсё, многае.

Многа кніг ператрымаў у сваіх руках.

|| незак. ператры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ператры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (спец.).

П. пры фатаграфаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.

1. Даць замерзнуць наскрозь, поўнасцю замарозіць. Прамарозіць рыбу. // звычайна безас. Скаваць марозам на вялікую глыбіню. Зямлю прамарозіла на паўметра.

2. Разм. Пратрымаць на марозе, холадзе некаторы час. Прамарозіць людзей на вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Пратрымаць да якога‑н. часу. Датрымаць у сябе бібліятэчную кнігу да канца года.

2. Разм. Стрымаць (абяцанне, слова і пад.). — Урэшце, усё-такі твая праўда: ты не датрымаў свайго правіла, зачапіў Ганну Карлаўну. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Пратрымаць вельмі доўга, даўжэй, чым трэба. Ператрымаць негатывы ў праявіцелі. Ператрымаць хлеб у печы.

2. Патрымаць неаднаразова ў сваіх руках што‑н. або ўсё, многае. Спачатку [Маша] падавала цяжкія снапы барабаншчыку: ёй хацелася ператрымаць іх усе ў сваіх руках. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wytrzymać

wytrzyma|ć

зак.

1. вытрымаць, выцерпець;

~ć ból zęba — вытрымаць зубны боль;

nie ~ł nerwowo — у яго не вытрымалі нервы;

2. пратрымаць;

kogo za drzwiami — пратрымаць каго за дзвярыма

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прамарынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. што і без дап. Марынаваць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Разм. Знарок затрымаць рашэнне, выкананне чаго‑н. // Пратрымаць каго‑н. дзе‑н., у якім‑н. стане на працягу якога‑н. часу. [Сухаў:] — Тут бы Аўдзеева за гэта патрэсці... І за тое, што зацягнуў работы, не паслухаўся, і за тое, што прамарынаваў нас. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каранці́н, ‑у, м.

1. Часовая ізаляцыя заразна хворых і асоб, якія сутыкаліся з імі, з мэтай прадухіліць распаўсюджанне інфекцыі. Тэрмін каранціну. Накласці каранцін. // Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю інфекцыі (сярод насельніцтва, у сельскай гаспадарцы і пад.). Інспекцыя па каранціну.

2. Санітарны пункт для агляду асоб, суднаў і тавараў, якія прыбываюць з заражанай мясцовасці. — Я ўжо хадзіў, распытваў. Тут, у каранціне, нас могуць пратрымаць яшчэ доўгі час. Лынькоў.

[Фр. quarantaine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)